Remove ads
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Гамяюк (Гаміюк, Гаме́йка) — глыбокі яр у цэнтральнай частцы Гомеля, рэчышча колішняга правага прытока Сожа.
Гамяюк | |
---|---|
Вадацёк | |
Вусце | Сож |
• Каардынаты | 52°25′14″ пн. ш. 31°01′01″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Сож → Дняпро → Дняпроўскі ліман[d] |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гэта адзін з найбуйнейшых яроў, якія ўтвораныя даўнейшымі ручаямі ці рэчкамі, што бралі свой пачатак з колішняга ледавіковага возера, на месцы якога ў XIX — сярэдзіне XX ст. было Гарэлае балота (у раёне цяперашняга чыгуначнага вакзала).
Ад назвы «Гамяюк» выводзіцца летапісная назва «Гомій» (згадваецца пад 1142 г.). Яна з цягам часу эвалюцыянавала ў сучасную форму «Гомель»[1].
Рачная назва балцкага паходжання.
Больш аўтэнтычны варыянт той, што засведчаны найраней, — «Гаме́йка», Homéjka («od Homejki», «w Homejku»).
Канчатак -ейка часта ўзнікаў на месцы ранейшага балцкага -ēja, як у падняпроўскіх гідронімах Вядзейка — Vedēja, Мярэйка — Merēja, Рыпейка — Rupēja, але мог дадавацца і да бессуфіксальнай асновы[2].
Корань такі ж, што і ў літоўскіх гідронімах Gamė, Gamenta, Gamena, Gomerta. Ён звязаны з літоўскім gamalas «камяк», gomulti «камячыць» з семантыкай сціскання[3][4], далей да індаеўрапейскага *gem- «хапаць, сціскаць»[5]. Адпачатная балцкая форма мела быць або *Gamēja, або блізкая да літ. Gamė.
Гідронім з таго ж семантычнага шэрагу, што і балцкія назвы рэк тыпу Горадзен (> Гараднічанка), Жлобін, якія ўрэшце ўзыходзяць да каранёў *gher(d)- «ахопліваць; агароджваць», *gleb(h)- «сціскаць». Мяркуецца, што такія назвы адлюстроўваюць канфігурацыйныя асаблівасці адпаведнай ракі ці возера[6].
З тэрытарыяльна бліжэйшых балцкіх гідронімаў — назвы возера Чэчэль (каля Веткі), рэк Ачоса, Чачора, Віхолка (прытокі Іпуці).
Існуюць і іншыя версіі, апроч балцкай. Корань «гом» інтэрпрэтуюць як праславянскі са значэннем «узвышша над ярам, нізінай» (звязаны з тым жа індаеўрапейскім *gem-), а суфікс «-юк» як сцёрты да непазнавальнасці або вельмі старажытны інтэрнацыянальны геаграфічны тэрмін са значэннем «вада», «рака»[1][7].
Першыя пісьмовыя згадкі Гамеюка прыпадаюць толькі на сярэдзіну XVII ст.
У «канфесатах» (пратаколах допытаў) палонных казакоў пад Гомелем ліпеня 1649 г. паведалялася аб планах паўстанцаў напасці «od Homejki, rzeki» («ад Гамейкі, ракі»)[8].
Рэляцыя аб аблозе Гомеля казакамі ў чэрвені 1651 г. паведамляе, што казацкія загоны, намагаючыся ўзяць Гомель, «у Гамяйку (Гамейцы) раз 15 на штурм хадзілі»[9].
Мяркуецца, што да Гамеюка ў другой палове XVIII ст. прылягала адно з гомельскіх прадмесцяў — Рэчыцкае падвалле. На плане Гомеля 1799 г. яр пазначаны подпісам «Оврагъ Гомѣюкъ», у яго нізоўі тады працякаў невялічкі ручай[10].
У XIX ст. у ніжняй частцы яра, што адрэзаная ад яго верхніх рукавоў вуліцай, быў створаны штучны вадаём, які ўпрыгожыў парк Паскевічаў. Гэты вадаём, вядомы як «Лебядзіная сажалка», застаецца і сёння адным з найбольш маляўнічых куткоў прысожскага парка ў Гомелі.
Праз сажалку перакінутыя два масты — Верхні (пешаходны) і Ніжні ў выглядзе аркі, з якіх можна назіраць за лебедзямі. Леў Вінаградаў у 1900 г. апісваў Верхні мост як даўгую ажурнай работы жалезную канструкцыю, перакінутую праз рэчку над векавымі дрэвамі, а саму рэчку называў ярам («оврагомъ»)[11]. Падобным чынам гэты мост апісваўся і ў кнізе Фёдара Жудро, Ісака Сербава і Дзмітрыя Даўгялы 1911 г., а рэчка называлася ровам («рвомъ»)[12].
Увесну 1941 г. рэчышча Гамеюка («древней гомельской реки Гомеюк») планавалі даследаваць і апісаць удзельнікі краязнаўчага гуртка 2-й школы імя Сталіна г. Гомеля[13]. Перад адыходам немцаў з Гомеля 22-23 лістапада 1943 г. тут — «на дне і па краях яра каля аранжарэй паблізу пешаходнага моста» — немцы расстралялі 12 чалавек, што ўхіляліся ад прымусовай эвакуацыі[14].
За верхнімі рукавамі Гамеюка замацавалася назва «Кагальны роў»[1].
Гамяюк на Вікісховішчы |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.