Чачора (прыток Хорапуці)

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Чачо́ра — рака ў Беларусі, у Добрушскім раёне Гомельскай вобласці, левы прыток ракі Хорапуць (басейн Іпуці).

Хуткія факты Чачора, Характарыстыка ...
Чачора
Характарыстыка
Даўжыня 8,8 км
Вадацёк
Выток  
  Каардынаты 52°18′35,25″ пн. ш. 31°26′37,91″ у. д.HGЯO
Вусце Хорапуць
  Каардынаты 52°19′40,67″ пн. ш. 31°34′19,44″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Хорапуць  Іпуць  Сож  Дняпро  Чорнае мора
Краіна
Рэгіён Гомельская вобласць
Раён Добрушскі раён
Thumb
выток
вусце
Thumb
выток
вусце
Закрыць

Назва

Назва Чачора балцкага паходжання.

Гідранімічныя аналагі — літоўскія рэкі Kek-upys, Keklys[1]. Рэкі з назвамі Чачора (Kek-, -r-) ёсць таксама на Падзесенні, Верхнім Павоччы, Верхнім Паволжы[2]. У іншых балцкіх гідронімах корань Kek- пашыраны іншымі пашыральнікамі, як у назвах Чэчэна, Чэчэта або Чэчэль (-n-, -t-, -l-)[3].

Усе гэтыя назвы, уключна з назвай Чачоры, звязваюць з літоўскім kekė «гронка (арэхаў, ягадаў, кветак)», kekulas «камяк», прускім kekars «гарох» (у гарохавым струку шмат гарошынак). Яны маюць шырокія індаеўрапейскія адпаведнікі[4].

Блізкім чынам матываваныя і назвы тыпу Рэста, Рэкта, Рэхта і пад. Яны звязаныя з балцкім абазначэннем арэха (літ. riešutas, лат. rieksts, пруск. reisis) і далей з літоўскім rišti, прускім *ristun «звязваць» (арэхі растуць «звязкамі», гронкамі)[5][6].

Ва ўсіх гэтых выпадках рачныя назвы матываваныя семантыкай ушчыльнення ў выніку сціснутасці. У балцкай гідраніміі нярэдка ёсць, калі водныя назвы нясуць значэнне «сціскання» (Жлобін, Горадзен і інш.). Мяркуецца, што назвы з семантыкай «сціскання» адлюстроўваюць канфігурацыйныя асаблівасці адпаведнай ракі ці возера[7].

Гідраграфія

Даўжыня ракі 8,8 км[8]. Пачынаецца за 1 км на поўнач ад аграгарадка Перарост, вусце за 1,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Агародня Кузьмініцкая. Рэчышча ад вытоку на працягу 4 км каналізаванае.

Крыніцы

Літаратура

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.