Жлобінскае возера

From Wikipedia, the free encyclopedia

Жлобінскае возераmap

Жло́бінскае возера[1][2] — возера ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, ва ўсходняй частцы горада Баранавічы. Адносіцца да басейна ракі Шчара.

Хуткія факты Жлобінскае возера, Морфаметрыя ...
Жлобінскае возера
Thumb
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 184,1 м
Даўжыня 0,6 км
Шырыня 0,4 км
Плошча 0,15 км²
Даўжыня берагавой лініі 1,4 км
Найбольшая глыбіня 1 м
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Брэсцкая вобласць
Thumb
Жлобінскае возера
Thumb
Жлобінскае возера
Thumb
 Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Назва

Назва возера балцкага паходжання, ранейшая назоўная форма — Жлобін. У пазнейшы час ля яго паўночна-заходняга берага вядомы аднайменны хутар. Назоўны адпаведнік — тапонім Жлобін на Дняпры.

Гідранімічныя адпаведнікі — літоўскае Globys (рака), прускае Globe (возера). Яны звязаныя з літоўскім globti «ахопліваць, ахінаць»[3]. Далей да індаеўрапейскага *gleb(h)- «сціскаць» (ад карацейшага *gel- «сціскаць; акруглы»)[4].

Назва Жлобін з таго ж семантычнага шэрагу, што і балцкія назвы рэк тыпу Горадзен (> Гараднічанка), Гамея (> Гамяюк), якія ўрэшце ўзыходзяць да каранёў *gher(d)- «ахопліваць; агароджваць», *gem- «хапаць, сціскаць». Такія назвы адлюстроўваюць канфігурацыйныя асаблівасці адпаведнай ракі ці возера[3].

Нейкі з гэтых каранёў мог быць і ў адпачатнай, даперакладной назве возера Ахват[ru] (руск.: Охват), з якога выцякае Дзвіна.

Thumb
Возера Жлобін на карце Шуберта (1865—1866)

Дастасаваная да возера, назва з коранем Glob- магла значыць «Круглае (возера)», а дастасаваная да ракі — «Звілістая, кружлівая (рака)». Тыпалагічна так жа сама паміж сабой дачыняюцца словы акружаць, круглы, кружляць.

У беларускай антрапаніміі вядомыя прозвішчы Глоба, Глобус, Жлоба, Жлобіч[5], якія могуць быць варыянтамі кораня *glob-. З прозвішчам Жлоба звязваў назву горада Жлобін географ В. Жучкевіч[6].

Водаапісанне

Плошча паверхні возера 0,15 км². Даўжыня 0,6 км, шырыня 0,4 км. Даўжыня берагавой лініі 1,4 км. Найбольшая глыбіня 1 м.

У возеры водзяцца плотка, карась, акунь, шчупак і іншыя віды рыб.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.