Гомельскі палацава-паркавы ансамбль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гомельскі палацава-паркавы ансамбль — помнік прыроды рэспубліканскага значэння, помнік архітэктуры Гомеля другой паловы XVIII — сярэдзіны XIX стагоддзяў, унікальны ў Беларусі комплекс помнікаў прыроды, археалогіі, гісторыі і архітэктуры. Працягнуўся на 800 м уздоўж правага (высокага) берага ракі Сож.
Гомельскі палацава-паркавы ансамбль | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Тып | Палацава-паркавы ансамбль[d] і Помнік прыроды Беларусі[d] |
Колькасць наведвальнікаў |
|
Размяшчэнне | |
52°25′24″ пн. ш. 31°01′00″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Вобласць | Гомельская вобласць |
Раён | Цэнтральны раён |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гэты палацава-паркавы ансамбль займае выключна важнае месца ў гісторыі беларускай архітэктуры канца XVIII — першай паловы XIX стагоддзя. У ім адлюстраваліся некалькі напрамкаў у развіцці нацыянальнага палацавага дойлідства ад развітога класіцызму да неаготыкі[1].
У склад Гомельскага палацава-паркавага ансамбля ўваходзяць:
Кампазіцыйным цэнтрам ансамбля з’яўляецца пабудаваны ў стылі класіцызму палац, які ўвасобіў у мастацкай форме дух екацярынінскай эпохі.
Цэнтральны звяном комплекса з’яўляецца парк плошчай 34 гектара. На тэрыторыі парка налічваецца каля 5 тысяч дрэў. У асноўным расце ліпа, акацыя, бяроза, каштан, ясень, клён востралісты і інш. Маецца больш за 30 відаў экзотаў: гінкга (Ginkgo biloba), яблыня Нядзвецкага (Malus pumila), хвоя чорная (Pinus nigra), дуб грабеністы (Quercus robur f. pectinata), аксаміт амурскі (Phellodendron amurense), лістоўніца (Larix) і інш. Сучасны выгляд парк набыў пры І. Ф. Паскевічы. Кіраваў работамі па разбіўцы парка польскі архітэктар Адам Ідзкоўскі. Парк падзелены Лебядзінай сажалкай на дзве часткі — паўднёвую (дзе знаходзіцца палац Румянцавых-Паскевічаў, Сабор св. Пятра і Паўла, капліца-склеп Паскевічаў, помнік М. П. Румянцаву) і паўночную (размяшчаецца парк атракцыёнаў, Зімовы сад, аглядная вежа, якая з’яўляецца былой трубой цукровага завода).
Таксама ў Гомельскім парку, на Кіеўскім спуску, размешчана бронзавая скульптурная кампазіцыя «Лодачнік» у выглядзе чалавека які стаіць у лодцы, а побач з ім сядзіць рысь. Гэтая скульптура сімвалізуе першага чалавека-гамяльчаніна які прыплыў у гэтыя месцы[2].
Па праекце англійскага архітэктара Джорджа Кларка ў 1809—1824 годзе недалёка ад палаца збудаваны Петрапаўлаўскі сабор, які зараз з’яўляецца кафедральным саборам Гомельска-Жлобінскай епархіі Рускай праваслаўнай царквы.
Капліца-склеп сям’і Паскевіч была створана ў псеўдарускім стылі ў 1889 годзе па праекце архітэктара Я. І. Чарвінскага пры ўдзеле мастака С. Садзікава.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.