Remove ads

Капліца-пахавальня Паскевічаў — капліца-пахавальня ў Гомелі, пабудаваная ў 18701889 гадах для пахавання членаў сям'і Паскевічаў, якія валодалі гомельскім палацам і паркам з 1834 па 1918 гады. Уваходзіць у склад Гомельскага палацава-паркавага ансамбля.

Хуткія факты Капліца-пахавальня Паскевічаў, Краіна ...
Капліца
Капліца-пахавальня Паскевічаў
Thumb
Капліца-магільны склеп Паскевічаў
52°25′26″ пн. ш. 31°01′06″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Гомель
Канфесія праваслаўе
Тып будынка Капліца-пахавальня
Архітэктурны стыль Псеўдарускі стыль
Будаўнік М. Я. Месмахер  (руск.) і О. Э. Вегенер
Архітэктар Я. Чарвінскі[1]
Будаўніцтва 18701889 гады
Асноўныя даты

1889пабудавана
19701989перабудавана

20082016адрэстаўравана
Статус Ахоўваецца дзяржавай
Thumb
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Гісторыя

Пабудаваная ў 1870—1889 гг. у псеўдарускім стылі пад кіраўніцтвам акадэміка архітэктуры Я. Чарвінскага (праект ствараўся пры ўдзеле А. Х. Пеля  (руск.)) побач з Петрапаўлаўскім саборам для пахавання членаў сям’і Паскевічаў Фёдарам Іванавічам Паскевічам. Будаўніцтва даручылі пецярбургскім архітэктарам М. Я. Месмахеру  (руск.) і О. Э. Вегенеру. Першы адказваў за дэкаратыўнае аздабленне капліцы-пахавальні, а другі займаўся непасрэдна будаўніцтвам[2].

У 1889 годзе ў капліцы па загаду Фёдара Паскевіча былі перапахаваны астанкі яго бацькоў генерал-фельдмаршала, святлейшага князя І. Ф. Паскевіча (1782—1856) і яго жонкі Лізаветы Аляксееўны, народжанай Грыбаедавай. (Першапачаткова І. Ф. Паскевіч, які памёр у Варшаве, быў пахаваны ў сяле Іванаўскім (цяпер Дэмблін). Сюды ж перавезены астанкі яго дзядулі Фёдара Паскевіча і бабулі Ганны Карабанькі з маёнтка Шчэгліцы ў Магілёўскай вобласці[2].

У 1903 годзе Фёдар Іванавіч Паскевіч (1823—1903) таксама быў пахаваны ў капліцы-пахавальні.

Капліца-пахавальня пацярпела падчас Вялікай Айчыннай вайны, але ў 1968—1975 гадах прайшла яе рэканструкцыя. У 2008—2016 гадах праведзена рэстаўрацыя капліцы[3]. Цяпер гэты помнік архітэктуры — частка палацава-паркавага комплексу Румянцавых-Паскевічаў.

Remove ads

Архітэктура

Thumb
Завяршэнне капліцы

Пахавальня нагадвае мініяцюрны казачны замак, зграбны і крохкі. Але архітэктар, нягледзячы на невялікі маштаб, стварыў паўнавартасны па кампазіцыі будынак з артыстычна вытрыманай стылістыкай[1].

План капліцы — квадрат[1] плошчай 30 м², аб'ёмная кампазіцыя вытрымана ў духу драўляных пяціглавых шатровых цэркваў[1]. На паўднёвым фасадзе прыстроены ўваход з лесвіцай і арачным парталам. Асаблівасцю збудавання з'яўляецца дэкаратыўнае ўбранне. Пустацелыя, мудрагелістыя па форме керамічныя калоны, скульптурныя какошнікі, разеткі, карнізныя паясы, пазалочаныя купалы і каляровая кераміка выкананы на высокім мастацкім узроўні[1]. Асаблівую маляўнічасць фасадам надаюць маёлікавыя пліткі, упрыгожаныя раслінным арнаментам[1]. Дэкор належыць мясцовым майстрам, якія працавалі пад кіраўніцтвам мастака С. Садзікава. Гэта былі паліхромныя роспісы, у якіх відавочна бачныя былі старажытнарускія матывы: пераплятаюцца кветкі, лісце, парасткі і прарастае васьміканцовы крыж. Садзікаў таксама кіраваў пазалотнымі працамі ў магільным склепе[2].

Remove ads

Склеп

Thumb
Унутраны выгляд склепа ў пахавальні Паскевічаў

Непасрэдна пахавальня з пахаваннямі знаходзіцца пад зямлёй[1], уваход у яе размешчаны ў змешчаным на некаторым аддаленні павільёне. У склепе пахаваны восем прадстаўнікоў роду[2].

Зноскі

  1. Лазука Б.А. Беларуская архітэктура XIX - пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX - пачатку XX стагоддзя. Беларусь, 2011. — С. 345. — 430 с. ISBN 978-985-01-0880-7.

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.

Remove ads