Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Святлейшы князь Фёдар Іванавіч Паскевіч (13 лютага 1823 — 16 чэрвеня 1903, Гомель, Магілёўская губерня, Расійская імперыя) — расійскі ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант, генерал-ад’ютант (1856) з роду Паскевічаў, адзіны сын і спадчыннік генерал-фельдмаршала Івана Фёдаравіча Паскевіча.
Фёдар Іванавіч Паскевіч | |
---|---|
руск.: Фёдор Иванович Паскевич | |
Дата нараджэння | 13 лютага 1823 |
Дата смерці | 16 чэрвеня 1903 (80 гадоў) |
Месца смерці | Гомель, Магілёўская губерня, Расійская імперыя |
Месца пахавання | |
Бацька | Іван Фёдаравіч Паскевіч |
Маці | Лізавета Аляксееўна Паскевіч[d] |
Жонка | Ірына Іванаўна Паскевіч |
Прыналежнасць | Расійская імперыя |
Гады службы | 1831—1866 |
Званне |
Генерал-лейтэнант Генерал-ад’ютант |
Бітвы/войны |
Каўказская вайна Падаўленне Венгерскага паўстання Крымская вайна |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
За заслугі бацькі, 6 кастрычніка 1831 года прысвоена званне прапаршчыка 13-га лейб-грэнадзёрскага Эрыванскага палка. Пасля перавёўся ў лейб-гвардыі Праабражэнскі полк. Разам з іншымі прагрэсіўна думаючымі маладымі афіцэрамі ўваходзіў у «Гурток шаснаццаці». З 1839 года — флігель-ад’ютант[1], затым — паручнік лейб-гвардыі Праабражэнскага палка.
Прымаў удзел у ваенных дзеяннях на Каўказе. Вызначыўся ў падаўленні рэвалюцыі ў Венгрыі 1848—1849 гадоў, прысвоена званне палкоўніка. За адзнаку ў Крымскай вайне 6 снежня 1854 года прысвоена званне генерал-маёра з залічэннем у світу.
У 1852 годзе ажаніўся з Ірынай Іванаўнай, адзінай сястрой будучага каўказскага намесніка Іларыёна Варанцова-Дашкова. 20 студзеня 1856 года прызначаны генерал-ад’ютантам. У далейшым знаходзіўся ў бестэрміновым адпачынку «з правам адлучацца ва ўсякі час за мяжу». У 1866 годзе выйшаў у адстаўку.
Пасля службы ў войску жыў у рэзідэнцыі ў Гомелі. Падчас падрыхтоўкі сялянскай рэформы ўдзельнічаў у распрацоўцы «Агульнага палажэння аб сялянах, якія выйшлі з прыгоннай залежнасці», быў членам-экспертам камісіі па сялянскай справе. За працу па правядзенні сялянскай рэформы 1861 года ўзнагароджаны залатым медалём на Аляксандраўскай стужцы. У 1875 годзе прызначаны ганаровым міравым суддзёй па Магілёўскай губерні. У 1888 годзе ўказам Аляксандра III прысвоена званне ганаровага грамадзяніна горада Гомеля. У 1870 годзе ў Добрушы ім было адкрыта дрэваапрацоўчае прадпрыемства, праз два гады ператворанае ў папяровую фабрыку. Быў уладальнікам Беліцкага цукровага завода.
Пахаваны ў капліцы-пахавальні князёў Паскевічаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.