Вуліца князя Паскевіча (Добруш)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вуліца князя Паскевіча (руск.: улица князя Паскевича) — адна з цэнтральных вуліц Добруша. Названа ў гонар князя Фёдара Іванавіча Паскевіча, заснавальніка Добрушскай папяровай фабрыкі.
Вуліца князя Паскевіча Добруш | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Рэгіён | Гомельская вобласць |
Горад | Добруш |
Назва ў гонар | Фёдар Іванавіч Паскевіч |
Гісторыя
Гістарычна насіла назву Галоўная вуліца[1]. У савецкі час перайменавана ў вуліцу Карла Маркса. У 2004 годзе перайменавана ў гонар Ф. І. Паскевіча[2].
Забудова
Няцотны бок

- № 1 — будынак былой школы для вучняў работнікаў папяровай фабрыкі (1909). З 2002 года ў будынку размяшчаецца Добрушскі раённы краязнаўчы музей. —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000235
- № 9 — Аддзел адукацыі і па справах моладзі Добрушскага райвыканкама.
- № 11 — Добрушскі раённы выканаўчы камітэт.
Цотны бок
- № 2 — Аддзяленне па грамадзянстве і міграцыі Добрушскага РАУС.
- № 4 — Дзіцячая школа мастацтваў г. Добруша.
- № 6 — Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах РБ па Добрушскім раёне.
- № 10 — кінатэатр «Усход». У будынку таксама размяшчаецца Аддзел ЗАГС Добрушскага райвыканкама.
- № 12 — Дом быту (архітэктар Л. Кажарскі)[3].
- № 36 — Добрушская цэнтральная раённая паліклініка.
- № 56 — Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца (1995).
Зноскі
- Урбананімія горада Добруш. 30/05/2017(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2021. Праверана 9 лютага 2021.
- Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.