Добрушскі раённы выканаўчы камітэт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Добрушскі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Добрушскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Гомельскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Добрушскаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі[1]. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры горада Добруша, у будынку па вул. князя Паскевіча, 11.

Хуткія факты Добрушскі раённы выканаўчы камітэт, Агульная інфармацыя ...
Добрушскі раённы выканаўчы камітэт
Агульная інфармацыя
Краіна
Юрысдыкцыя Добрушскі раён
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе Гомельскі абласны выканаўчы камітэт
Штаб-кватэра 247050, Гомельская вобласць, г. Добруш, вул. князя Паскевіча, 11
Старшыня Аляксандр Анатолевіч Горбач
Закрыць

Структура

  • Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне;
  • Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання;
  • Аддзел адукацыі;
  • Аддзел ідэалагічнай працы і па справах моладзі;
  • Аддзел землеўпарадкавання;
  • Аддзел эканомікі;
  • Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва;
  • Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану;
  • Фінансавы аддзел;
  • Аддзел арганізацыйна-кадравай працы;
  • Юрыдычны аддзел;
  • Аддзел унутраных спраў.
  • Сектар спорту і турызму;
  • Сектар па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб;

Старшыні

  • да верасня 2020 — Вольга Фёдараўна Мохарава;
  • 3 верасня 2020 — снежань 2021 — Дзмітрый Іванавіч Козел;
  • 6 снежня 2021 — сакавік 2023 — Аляксандр Васілевіч Матарас;
  • з 27 сакавіка 2023 — Аляксандр Анатолевіч Горбач[2].

Зноскі

Спасылкі

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.