Вайна Ізраіля з ХАМАС, таксама Трэцяя інтыфада[14] — чарговая эскалацыя ізраільска-палесцінскага канфлікту. Падзеі пачаліся 7 кастрычніка 2023 года з аперацыі «Патоп Аль-Акса»[15][16][17] (араб. عملية طوفان الاقصى), калі групоўка ХАМАС разгарнула ваенныя дзеянні супраць Ізраіля. Па ізраільскай тэрыторыі былі нанесены маштабныя ракетныя ўдары, затым адбылося наземнае ўварванне палесцінскіх баевікоў з Сектара Газа. У адказ Ізраіль пачаў аперацыю «Жалезныя мячы» (іўр. מבצע חרבות ברזל). ЦАХАЛ паспяхова адбіў наступленне праціўніка, а пасля ўварваўся на палесцінскія тэрыторыі.

Хуткія факты Нападзенне ХАМАС на Ізраіль, Дата ...
Нападзенне ХАМАС на Ізраіль
Асноўны канфлікт: Ізраільска-палесцінскі канфлікт
апасродкавана: Ірана-ізраільскі канфлікт (2024)
Карта падзей у раёне Газы.
Карта падзей у раёне Газы.
Дата з 7 кастрычніка 2023
Месца Сектар Газа, Ізраіль, Заходні бераг ракі Іардан, ізраільска-ліванскае і ізраільска-сірыйскае памежжа
Праціўнікі

пры падтрымцы:

пры падтрымцы:

Камандуючыя
Махамед Дэйф Біньямін Нетаньяху
Сілы бакоў
40 000 байцоў[8], з іх 1000[9]—2500[10] задзейнічаны пры ўварванні 169 500 дзеючых вайскоўцаў[11] і 360 000 рэзервістаў[12]
Страты
12 211 апалчэнцаў і цывільных асоб загінулі (вечар 18.11) 1217 сілавікоў і цывільных асоб загінулі (вечар 16.10)
5 амерыканскіх вайскоўцаў загінулі (12.11)[13]
Агульныя страты
У Ізраілі: 250 замежнікаў загінулі (вечар 30.10)
У Палесціне: 102 загінулых работнікаў ААН (вечар 18.11)
У Ліване: 82 загінулых (вечар 18.11)
У Сірыі: 26 загінулых (вечар 18.11)
    Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
    Закрыць
    Міжнародная рэакцыя станам на 9 кастрычніка
         Ізраіль і Палесціна;
         Асудзілі ХАМАС або выказалі падтрымку Ізраілю;
         Заклікалі да дээскалацыі напружанасці;
         Асудзілі Ізраіль або выказалі падтрымку ХАМАС.

    Напярэдадні

    Напярэдадні кампаніі ХАМАС ля раздзяляльнага плота паміж Ізраілем і Газай на працягу трох тыдняў адбываліся сутычкі[18]. 29 верасня ХАМАС і Ізраіль заключылі перамір’е, якое прыпыніла хвалю гвалту на мяжы[19].

    Адначасова Ізраіль і Саудаўская Аравія пачалі перамовы пра нармалізацыю адносін[20].

    У якасці прычыны да аперацыі Махамед Дэйф, кіраўнік ваеннага крыла ХАМАС, назваў «узыход яўрэяў на Храмавую гару» падчас Свята кушчаў[21]. Лідар групоўкі Саліх аль-Аруры заявіў, што напад стаў адказам «на злачынствы акупацыі», дадаўшы, што баевікі абаранялі мячэць Аль-Акса і тысячы палесцінскіх зняволеных, якія ўтрымліваюцца Ізраілем[22].

    Аперацыі на ізраільскай тэрыторыі

    Наступленне баевікоў

    Кампанія пачалася 7 кастрычніка ў 06:34 раніцы[19], калі палесціны запусцілі ў бок ізраільцян ад 2200[9] да 5400[23] ракет. Пад удар трапіла тэрыторыя ад Дымоны на поўдні да Ход-ха-Шарона на поўначы і Іерусаліма на ўсходзе[24]. Пад прыкрыццём абстрэлаў каля 1000[9] баевікоў на матацыклах, грузавіках, парапланах, пікапах і квадрацыклах[19][20][25] праніклі на тэрыторыі праціўніка, у тым ліку праз праломы ў агароджах ЦАХАЛ. Ізраільцян напад заспеў знянацку[26].

    Баевікі ўварваліся ў чатыры сельскія ізраільскія абшчыны, прыгранічны горад Сдэрот і дзве ваенныя базы. Ізраільскія СМІ паведамілі, што сем абшчын перайшлі пад кантроль ХАМАС, у тым ліку Нахаль Оз, Кфар Аза, Маген і Суфа Бехер[20]. Паліцэйскі ўчастак Сдэрота таксама быў захоплены апалчэнцамі[27]. Разам з ім атрады ХАМАС выбілі праціўніка з пагранпаста «Эрэз»[28]. Сутыкненні ахапілі гарады Афакім[29], Зікім[30] і Рэім. Апошні ізраільскія сілы ўтрымалі, адбіўшы напад ворага[31]. У палесцінскіх СМІ паведамлялася, што на тэрыторыі сектара Газа былі захопленыя целы ізраільскіх вайскоўцаў, а таксама ваенная тэхніка. Гэтая інфармацыя не была пацверджана ўладамі Ізраіля[32]. На музычным фестывалі, які праходзіў недалёка ад кібуца Рэім у 5 км ад мяжы з сектарам Газа, у выніку дзеянняў палесцінскіх баевікоў загінулі сотні людзей, іншыя былі скрадзены ці прапалі без вестак[33].

    Ізраільскія вайскоўцы прывялі краіну ў стан поўнай баявой гатоўнасці і пачалі наносіць удары па аб’ектах у Газе[34]. Была актываваная сістэма СПА «Жалезны купал»[27]. Прэм’ер-міністр Біньямін Нетаньяху склікаў экстраны сход органаў бяспекі[35]. Пазней ён абвясціў насельніцтву пра «стан вайны»[20]. Армія Ізраіля пачала контртэрарыстычную аперацыю «Жалезныя мячы» ў сектары Газа. Адбываліся ваенныя дзеянні і на Заходнім беразе Іардана[36][37]. Міністр абароны Ізраіля паведаміў пра масавы прызыў рэзервістаў[28].

    Контрнаступленне ЦАХАЛ

    Ноччу 8 кастрычніка ізраільскія войскі пачалі ачыстку горада Сдэрот ад праціўніка[38]. Раніцай ліванская групоўка «Хезбала» з тэрыторыі Лівана абстраляла ракетамі і снарадамі раён ферм Шэбаа; у адказ артылерыя ЦАХАЛ нанесла ўдары па Паўднёвым Ліване[39][40]. На працягу дня ЦАХАЛ адбіў 22 аб’екты[41], у тым ліку паліцэйскі ўчастак у Сдэроце[42]. Кабінет бяспекі Ізраіля афіцыйна абвясціў стан вайны[43]. Паведамлялася, што палесцінскія апалчэнцы ўвайшлі ў Маген[44]. 10 кастрычніка ізраільцяне адваявалі Кфар-Азу[45][46].

    9 кастрычніка Армія абароны Ізраіля заявіла, што за ноч атакавала 500 цэляў у сектары Газа і ўстанавіла поўны кантроль над ізраільскімі гарадамі вакол агароджы па перыметры. Аднак баі ў Сдэроце працягваліся[47].

    У той жа дзень ізраільцяне адключылі Газе электрычнасць і блакавалі ўвоз прадуктаў харчавання і паліва. Міністр абароны краіны Ёаў Галант заявіў, што «мы змагаемся з чалавечымі жывёламі і дзейнічаем адпаведным чынам»[48]. Галант заявіў: «ХАМАС хацеў перамен у Газе, ён зменіцца на 180 градусаў ад таго, што ён думаў. Яны пашкадуюць пра гэты момант, Газа ніколі не вернецца да таго, што было»[49]. Ён жа падкрэсліў, што ізраільскія вайскоўцы не будуць несці адказнасць, правілы вайны і ваенныя суды адмененыя[50].

    15 кастрычніка Ізраіль аднавіў пастаўкі вады на поўдзень Сектара Газа[51].

    21 кастрычніка Тэль-Авіў заявіў аб поўнай блакадзе Газы[52].

    Бамбардзіроўкі і абстрэлы

    Увечары 9 кастрычніка з боку Сірыі быў абстраляны рэгіён Галанскіх вышынь. У адказ ЦАХАЛ нанёс удары па тэрыторыі Сірыі[53]. Тым часам ізраільскія самалёты таксама нанеслі ўдар па памежным пераходзе Рафах, які злучае Газу і Егіпет[54].

    11 кастрычніка самалёты ЦАХАЛ нанеслі ўдары і разбурылі некалькі будынкаў ісламскага ўніверсітэта Газы[55]. Працягнуліся ракетныя абстрэлы ізраільскай тэрыторыі. Пад удары трапіў горад Ашкелон[56]. Пад Наблусам яўрэйскія пасяленцы атакавалі палесцінскую вёску, забіўшы траіх чалавек[57]. Таксама адбыліся новыя сутыкненні на мяжы з Ліванам[58]. Увечары міністр-абароны Ё. Галант і прэм’ер-міністр Б. Нетаньяху звярнуліся да нацыі: «Яўрэйскі народ не ведаў такіх падзей з 1947 года, мы сатрэм ХАМАС з твару Зямлі»[59].

    12 кастрычніка ізраільскія сілы разбамбілі пазіцыі «Нухба» (элітнага падраздзялення ХАМАС) і камандныя цэнтры праціўніка[60]. Тым часам палесцінскі бок вёў абстрэл ізраільскага Сдэрота[61]. ЦАХАЛ атакаваў міжнародныя аэрапорты Дамаска і Алепа[62], а на Заходнім беразе ізраільскія пасяленцы напалі на пахавальную працэсію палесціцаў[63][64]. У той жа дзень, Халед Махтаб з НФВП адкрыў агонь па супрацоўніках паліцыі каля ўваходу ў паліцэйскі ўчастак «Шалем». У выніку нападу двое паліцыянтаў былі параненыя, адзін з іх цяжка, у другога — лёгкія раненні, а сам тэрарыст ліквідаваны[65].

    13 кастрычніка ізраільскія самалёты нанеслі ўдары па 750 вайсковых цэлях на поўначы Газы за ноч[66][67][68][69]. Некаторыя палітыкі сцвярджаюць, што ізраільскія вайскоўцы ўжылі белы фосфар пры абстрэле варожай тэрыторыі[70]. У сваю чаргу ХАМАС нанёс удар па аэрапорце Бэн-Гурыён, куды прыбывала амерыканская ваенная дапамога[71]. Увечары армія Ізраіля правяла наземныя рэйды ў сектары Газа[72][73].

    14 кастрычніка ўпраўленне аэрапортаў Ізраіля апублікавала апавяшчэнне аб часовым закрыцці паветранай прасторы ў радыусе 6 км ад межаў Лівана і Сірыі[74]. У той жа дзень ЦАХАЛ нанёс удары па аб’ектах Хезбалы.

    16 кастрычніка дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен вярнуўся ў Ізраіль пасля візіту ў арабскія краіны[75].

    17 кастрычніка Міністэрства аховы здароўя Палесціны заявіла, што ЦАХАЛ нанёс удар па бальніцы на тэрыторыі Сектара Газа, у якой загінула каля 1000 чалавек. Ізраільскі бок адмаўляе абвінавачанні і заяўляе, што ракета прыляцела з боку Сектара Газа[76]. У арабскіх краінах пачаліся акцыі пратэстаў у падтрымку Палесціны[77], а Іарданія скасавала візіт Джо Байдэна[78]. 18 кастрычніка Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн, які прыляцеў у Ізраіль, заявіў, што бальніца была абстраляна другім бокам[79].

    19 кастрычніка ізраільцяне абстралялі раён Хан-Юніс, дзе размяшчалася школа ААН[80]. 22-га чысла пад ізраільскія атакі трапіў заходнебярэжны горад Джэнін[81].

    Аперацыі на палесцінскай тэрыторыі

    26 кастрычніка сілы ЦАХАЛ правялі рэйд з удзелам танкаў у Паўночнай Газе[82].

    На наступны дзень пяхотныя, бранятанкавыя і інжынерныя падраздзяленні ізраільскай 36-й дывізіі распачалі другі рэйд на тэрыторыю Газы — на гэты раз у цэнтральныя раёны[83]. Адначасова на поўдні палесцінскіх тэрыторый правялі спецаперацыю байцы 13-й флатыліі ВМС[84].

    У ноч на 28 кастрычніка ізраільскія войскі пашырылі аперацыю ў сектары Газа[85]. Авіяцыя ажыццявіла самую масіраваную бамбардзіроўку з моманту пачатку аперацыі. Палесцінскія крыніцы паведамілі пра перастрэлку баевікоў ХАМАС з тэхнікай праціўніка, якая рухалася ў бок горада Бейт-Ханун і лагера бежанцаў Аль-Бурэйдж[86]. Прэзідэнт Ізраіля Біньямін Нетаньяху абвясціў пра другую фазу вайны[87].

    30 кастрычніка ізраільскія танкі і пяхота ўварваліся ў ваколіцы Газы[88]. На наступны дзень 84-я пяхотная дывізія захапіла ўмацаваны пункт праціўніка ў раёне Джэбалія[89]. 1 лістапада ізраільцяне прарвалі перадавую лінію абароны палесцінцаў у Паўночнай Газе[90]. 2 лістапада войскі ЦАХАЛ перарэзалі сектар з усхода на захад, дасягнуўшы мора[91]. У ноч на 4 лістапада пяхотныя падраздзяленні ізраільцян, узмоцненыя танкамі, атакавалі Паўднёвую Газу[92].

    6 лістапада палесцінскія атрады контратакавалі ізраільцян пад Тэль-эль-Хавай[93]. Праз два дні ХАМАС страціў кантроль над Паўночнай Газай[94]. 13 лістапада прадстаўнікі ЦАХАЛ заявілі пра поўны захоп горада Газы[95]. 16 лістапада палесцінцы страцілі кантроль над гаванню Газы[96]. 18 лістапада паведамлялася пра баі ў раёнах Зейтун, Шэйх-Аджлін і Рымаль, дзе сілы ХАМАС сутыкнуліся з 36-й дывізіяй. На ўскраіне Джэбаліі 162-я брыгада ЦАХАЛ атакавала камандны пункт Паўночнай брыгады і пазіцыі чатырох батальёнаў палесцінцаў[97]. 22 лістапада камандны пункт быў цалкам знішчаны ізраільцянамі[98]. У той жа дзень бакі ўхвалілі здзелку па абмене ізраільскіх закладнікаў на палесцінскіх зняволеных[99]. 24 лістапада ў 7:00 на фронце ўступіла ў сілу перамір’е[100]. 27-га яно працягнута на дадатковыя два дні[101][102]. 30-га перамір’е працягнулі яшчэ на дзень[103][104][105].

    1 снежня баі аднавілся. Катар і Егіпет на фоне новай хвалі гвалту пачалі спробы аднавіць перамір’е[106]. Пасля сутыкненні аднавіліся. 3 снежня адбыліся баі ў ваколіцах Хан-Юніса[107]. 5-га чысла ізраільскія сілы захапілі штаб контрразведкі ХАМАС[108] і пачалі баі ў цэнтральных раёнах Хан-Юніса[109].

    10 снежня ізраільская армія атакавала горад эль-Біра на Заходнім беразе[110][111]. Праз два дні пачалі паступаць паведамленні аб нападзе ЦАХАЛ на Джэнін[112][113][114]. 19 снежня кіраўніцтва ізраільскай арміі заявіла пра поўны захоп Джэбаліі[115][116][117].

    1 студзеня ізраільскія часці захапілі штаб ваеннай разведкі ХАМАС[118]. На наступны дзень ЦАХАЛ абвясціў аб змене стратэгіі і пачатку новага этапу аперацыі[119]. 15 студзеня міністр абароны Ізраіля Галант абвясціў аб заканчэнні этапу інтэнсіўных ваенных дзеянняў у паўночнай частцы сектара Газа. Паводле яго слоў, цяпер баявыя дзеянні пераходзяць у новую стадыю і стануць «больш кропкавымі»[120][121][122][123].

    Абмеркаванне перамір’я

    1 лютага 2024 года Катар, выступаючы пасяроднікам бакоў у мірным працэсе, заявіў, што Ізраіль і ХАМАС далі згоду на спыненне агню[124][125]. Паводле папярэдніх умоў, палесцінцы вызваляюць закладнікаў, а ізраільскія вайскоўцы абмяжоўваюць аперацыю ў Газе[126].

    Крызіс бежанцаў

    Паводле ААН, 1 млн палесцінцаў пакінулі свае дамы[127]. З боку Ізраіля бежанцамі сталі 500 000 чалавек[128].

    Раніца 14 кастрычніка паведамлялася пра ізраільскія паветраныя ўдары па калонам бежанцаў[129][130]. Пазней стала вядома, што ХАМАС блакаваў дарогі, па якіх жыхары Газы беглі з сектара[131][132]. У той жа час Егіпет адмовіўся выпускаць бежанцаў з сектара Газа праз КПП Рафіах; ХАМАС ухваліў гэтае рашэнне[133].

    Людскія ахвяры

    На вечар 18 лістапада, паводле ўрада Палесціны, з іх боку загінулі 12 211 баевікоў і грамадзянскіх (12 000 у Газе[134] і 211 на Заходнім беразе[135]), 30 469 пацярпелі (30 000[134] і 2 469[135] адпаведна), 3 250 прапалі без вестак[134]. Паводле ізраільскай інфармацыі, было забіта 1 500 баевікоў[136] (пазней ЦАХАЛ пераглядзеў гэтую адзнаку і назваў лічбу загінулых апалчэнцаў у 1 000 чалавек[137]). Ізраільцяне страцілі 1 217 чалавек забітымі[138], у тым ліку 363 сілавікоў[139] і 854 цывільных[140], а таксама 5 132 параненымі[141]. Акрамя таго, больш за 200 захоплены ў закладнікі[142] і 100—200 прапалі без вестак[143]. 82 чалавекі загінулі на ліванскай тэрыторыі (66 байцоў Хезбалы[144] і 16 грамадзянскіх[145][146]). 26 чалавек загінулі (14 вайскоўцаў, 10 байцоў Хезбалы, 2 мірных жыхароў[147]) і 13 пацярпелі (7 вайскоўцаў[крыніца?] і 5 мірных грамадзян[148]) на тэрыторыі Сірыі[149]. Таксама ў канфлікце загінулі 250 замежных грамадзян[138]. Акрамя таго, у Газе падчас бамбёжак загінулі 102 супрацоўніка ААН[150].

    Міжнародная рэакцыя

    Аргенціна, Бразілія, большасць еўрапейскіх краін і ЗША асудзілі дзеянні ХАМАС, выказалі салідарнасць з Ізраілем і заявілі, што Тэль-Авіў мае права абараняцца ад узброеных нападаў, назваўшы тактыку баевікоў тэрарызмам[151][152]. Некаторыя краіны Лігі арабскіх дзяржаў, такія як Аман, Емен і Катар, а таксама не арабскія краіны, такія як Іран, выказалі падтрымку палесцінцам, абвінаваціўшы ізраільскі бок у эскалацыі гвалту. Шэраг іншых краін заклікалі да спынення агню[152][153].

    Фотаздымкі

    Гл. таксама

    Крыніцы

    Wikiwand in your browser!

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

    Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.