Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бітва пад Мірам 1792 года — бітва, якая адбылася пад сценамі Мірскага замка 10-11 чэрвеня 1792 года.
Бітва пад Мірам | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1792 года | |||
Дата | 11 чэрвеня 1792 года | ||
Месца | Мір, цяпер Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць, Беларусь | ||
Вынік | перамога рускіх войскаў | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1792 года з’явілася адказам Кацярыны II на Чатырохгадовы сейм, які прыняў Канстытуцыю 1791 года, а таксама паспрабаваў рашуча рэфармаваць грамадска-палітычны лад дзяржавы, павялічыць войска і пазбавіцца ад навязанай апекі Расійскай імперыяй.
27 красавіка 1792 года ў Пецярбургу патаемна была створана Таргавіцкая канфедэрацыя, а для яе падтрымкі на мяжы з Вялікім Княствам Літоўскім стаялі тры карпусы расійскага войска: Ю. У. Далгарукага (Полацк), Б. П. Меліна (Талачын) і I. Я. Ферзена (Рагачоў) паді агульнай кіраўніцтвам М. М. Крачэтнікава. Далгарукаў павінен быў ісці на Вільню, Меліна Мінск, Ферзен на Бабруйск-Слуцк-Нясвіж, дзе знаходзіліся значныя запасы ваеннага рышунку і ўзбраенняў, якое Радзівілы ахвяравалі Рэчы Паспалітай.
Войска ВКЛ у 1791 годзе налічвала 14 792 чалавекі. Першая дывізія Юзафа Юдзіцкага знаходзілася пад Мінскам і складалася з татарскага палка Беляка (617 коннікаў) і гусарскай кавалерыі Нарадовай (1600 чалавек).
Корпус Б. П. Меліна, узмоцнены палком Л. Бенігсэна, налічваў 9602 чалавекі з 13-ю палявымі гарматамі. Мелін і Ферзен імкнуліся разбіць дывізію Юдзіцкага і захапіць яго гарматы. Юдзіцкі, каб не быць акружаным Ферзенам з боку Слуцка, з-пад Мінска адступіў на Койданава і Стоўбцы, пераправіўся праз Нёман і 7 чэрвеня стаў лагерам каля Старога Свержаня, дзе даведаўся пра каралеўскае прызначэнне галоўнакамандуючым войскам BKЛ.
Юдзіцкага турбавала пагроза акружэння, але даць рашучы бой ён ніяк не адважваўся. Юдзіцкі вырашыў адсунуць з багны і лесу на паўтары мілі да лепшай пазіцыі на бязлеснай раўніне паміж Запужжам і Мірам «над прыкрыццем вялікага замка, абведзенага валам і ровам».
У Стоўбцах Юдзіцкі пакінуў татарскі полк генерала Юзафа Беляка: ён павінен быў затрымаць расіян на пераправе праз Нёман. У выніку трох гадзіннага бою уланаў Беляка з расійскім авангардам, Бяляк разбурыў пантонны мост на лодках праз Нёман, аднак расіяне знайшлі для пераправы броды і ў хуткім часе адкінулі ліцвінаў.
Галоўны бой пад Мірам адбываўся на наступны дзень. Агульныя суадносіны людскіх сіл праціўнікаў былі амаль роўныя: расіяне мелі значную перавагу ў пяхоце і асабліва ў артылерыі, ліцвіны — у конніцы. Войска Ю. Юдзіцкага налічвала 3782 чалавекі, Б. Меліна — 6340 чалавек. Кавалерыі нарадовай (гусараў): у Юдзіцкага 2450 чалавек, у Б. Меліна — 1500. Расійская старана мела перавагу ў артылерыі: у Б. Меліна было 13 гармат 6- і 12-фунтавага калібру, а таксама 3-фунтавыя, у той час як у Юдзіцкага толькі 10 малых 3-фунтавых батальённых гармат. 9 чэрвеня прыбыў з Вільні маёр Ветынгофэн з 12 гармагамі.
Генерал артылерыі Станіслаў Патоцкі пісаў у рапарце каралю пра новую пазіцыю: «Лагер стаў на ўзвышэнні, левае крыло абараняе вялізны замак, які пануе з усіх бакоў над бязмернай раўнінай, біцца трэба будзе ў чыстым полі, што не да густу казакам і башкірам, а іх шмат у Меліна».
11 чэрвеня войска Юдзіцкага зноў стаяла у чаканні, генералы не адважвааіся даць расіянам бой, нават вырашылі адправшь абоз у Нясвіж на абарону замкавых гармат.
Далей падзеі пайшлі самацекам. Па словах брыгадзіра Твардоўскага бітва «без плану пачата і скончана». Вырашальную ролю адыграла расійская артылерыя: шчыльны абстрэл разрыўнымі гранатамі дэмаралізаваў нявопытных салдатаў і распалохаў не абучаных коней.
Першай кінулася на ўцёкі кавалерыя нарадова пад камандай Патоцкага. Адступленне ішло хаатычна: конніца пайшла гродзенскай дарогай, а Юдзіцкі з пяхотай — у бок Нясвіжа. Генерал Бяляк страціў у абозе карэту з адкідным верхам, у якой было 18 450 злотых, парадная экіпіроўка і канцылярыя дывізіі. Нягледзячы на тое, што як камандуючы Юдзіцкі аказаўся не на вышыні, аднак асабіста вёў сябе бесстрашна, некалькі разоў стрымліваў ад панічных уцёкаў салдатаў і фарміраваў рэшткі свайго войска, даючы адпор прадіўніку.
Падлікі страт супраціўнікамі былі супярэчлівыя. Юдзіцкі налічыў сярод сваіх страт крыху больш за 60 чалавек, у непрыяцеля — у чатыры разы больш. Мелін у рапарце Крачэтнікаву падаў страгы ліцвінаў «акруглена» 400 чалавек палеглымі і 150 узятымі ў палон. Тым не менш Б. П. Меліну не ўдалося захапіць абозы з артылерыяй праціўніка.
Сучаснікі бітвы і гісторыкі аднадушна сцвярджаюць, што толькі нерашучасць расійскіх генералаў, і перш за ўсё Меліна, уратавалі дывізію Юдзіцкага ад горшага разгрому. Юдзіцкі ў рапартах дакладваў, што супраць няспыннай непрыяцельскай кананады 12-фунтовых гранат мусіў стаць голькі з 3-фунтовымі, якія нават не дасягалі непрыяцеля.
Вечарам пасля бою расійскія казакі натоўпам паімчаліся па грэблі блізка да замкавага саду рабаваць Мір. У Мірскім замку стаяў гарнізон з 250 салдатаў радзівілаўскай міліцыі пад камандай капітана Людвіга Тэтау. Тэтау заўважыў праціўніка здалёк; схаваўшы сваіх салдатаў за валамі замка, падпусціў ворага на пісталетны стрэл і даў залп па грэблі карцечамі з дзвюх гармат і з усіх стрэльб сваёй пяхоты. Ашаломлены праціўнік не мог вызначыць, адкуль раздаліся нечаканыя стрэлы і палічыў за лепшае ўцячы. Неўзабаве капітан Тэтау заўважыў падыход галоўных сіл Меліна, і не марудзячы, вывеў сваю пяхоту і гарматы праз тыльны выхад з замка на шлях да мястэчка, хутка дайшоў да абозаў і прыкрыў іх адыход. 3 мястэчка паспешна вывезлі ваенныя абозы, у асноўным ацалеўшыя, страчана была нязначная частка. Мелін заняў у Міры толькі апусцелы лагер, 15 чэрвеня расіяне сталі на адпачынак ужо ў Карэлічах.
У гісторыі Мірскага замка ўсё яшчэ застаецца загадкавым час і абставіны пашкоджання паўночна-ўсходняй вежы ад узрыву пораху. Найбольш вядома версія, што гэта адбылося ў чэрвені 1812 года падчас бітвы польскіх уланаў з расійскімі казакамі. Аляксандр Ельскі ў «Слоўніку геаграфічным зямель Польскіх» пісаў, што замак пацярпеў пры штурме расійскім войскам падчас Касцюшкаўскага паўстання 1794 года.
Аднак няма ніякіх дакументальных звестак наогул пра ваенныя дзеянні ў 1794 годзе ў наваколлі Міра. Легенда пра штурм замка ў 1794 годзе значна нагадвае эпізод пра штурм замка з «Пана Тадэвуша» Адама Міцкевіча. Таксама бой пад Мірам 1812 года быў большай часткай кавалерыйскім з нязначным удзелам артылерыі. Таму найбольш верагодным уяўляецца магчымае пашкоджанне вежы 10 чэрвеня 1792 года, калі замак прыняў эпізадычны ўдзел у ваеннай баталіі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.