Бенедыкцінцы (лац.: Benedictini, Ордэн св. Бенедыкта, лац.: Ordo Sancti Benedicti, OSB) — манахі найстарэйшага ў Еўропе каталіцкага манаскага ордэна святога Бенедыкта. Заснаваны ў 529 г. Бенедыктам Нурсійскім у горадзе Монтэ-Касіна (Італія). Статут бенедыкцінцаў патрабаваў сталага жыхарства ў кляштары (кляўзуры), паслушэнства, устрымання і беднасці. Мэта ордэна — кантэмпляцыя (прывядзенне псіхікі ў стан глыбокай засяроджанасці), фізічная і разумовая праца, выхаванне моладзі. Адным з абавязкаў бенедыкцінцаў было правядзенне ўрачыстай літургіі.

Хуткія факты Лацінская назва, Скарачэнне ...
Thumb
Лацінская назва Ordo Sancti Benedicti
Скарачэнне O.S.B.
Царква каталіцтва
Дэвіз Ora et labora
Заснавальнік Бенедыкт Нурсійскі
Дата заснавання 529
Колькасць удзельнікаў 6 865 (2016)
Афіцыйны сайт
Закрыць
Thumb
Святы Бенедыкт з Нурсіі

Гісторыя

У IXX стст. кляштары ордэна мелі аўтаномію, карысталіся шматлікімі прывілеямі, сабралі вялікія багацці. Гэта прывяло да адыходу ад статута ордэна. Дзеля вяртання да першапачатковых ідэалаў была праведзена Клюнійская рэформа (XXI ст.), у выніку якой утварыліся новыя кангрэгацыі: картузаў, цыстэрцыянцаў, трапістаў, камедулаў. Бенедыкцінцы адыгралі вялікую ролю ў развіцці каталіцкай тэалогіі, умацаванні каталіцкай царквы і папства. У XIII ст. бенедыкцінцы страцілі першынство, саступіўшы яго дамініканцам і францысканцам. У 1893 г. Папа Леў XIII заснаваў федэрацыю бенедыкцінцаў, якая пацверджана статутам Папы Пія XII у 1952 г. Гэты ж Папа ў 1947 г. прысвоіў Бенедыкту Нурсійскаму тытул «Бацька Еўропы», а Папа Павел VI у 1964 г. абвясціў яго «патронам Еўропы».

Бенедыкцінцы на Беларусі

У XIXIII ст. бенедыкцінцы ўдзельнічалі ў місіянерскай дзейнасці на славянскіх землях і ў Прыбалтыцы. У Вялікае Княства Літоўскае яны прыйшлі з Польшчы, на Беларусі бенедыкцінцы мелі кляштары ў Гарадзішчы каля Пінска (16591855 гады, фундатар ваявода полацкі Ян Караль Копаць; заснаваны менахамі, якія прыйшлі з Монтэ-Касіна, таму атрымаў назву Castrum Cassinum — «Пастаянны лагер Касіна»), Мінску (17001832 гады, фундатар жонка менскага харунжага Стацкевіча), Нясвіжы (15901872 гады, фундатар Мікалай Радзівіл Сіротка), Слоніме (16691850 гады, фундатар Ганна Пшэўдзецкая; першыя манашкі прыйшлі сюды з закрытага смаленскага кляштара, таму называўся Exulantki Smolenski). Былі і жаночыя кляштары, пры якіх існавалі школы для дзяўчынак са шляхецкіх сем’яў. У ВКЛ манашкі-бенедыкцінкі мелі права прышываць да вэлюму крыж з ярка-чырвонага аксаміту, як напамінак пра ахвяры ордэна ў час Паўночнай вайны. Пасля далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі царскі ўрад аб’яднаў кляштары бенедыкцінцаў і іншых каталіцкіх манаскіх ордэнаў у бенедыкцінска-цыстэрцыянска-камедула-картузскую кангрэгацыю. Пасля паўстанняў 1830—1831 і 1863—1864 гг. на Беларусі кляштары бенедыкцінцаў былі закрыты.

Літаратура

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.