Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Камедулы, або камальдулы — манахі каталіцкага манаскага ордэна пустэльнікаў. Вылучыліся з бенедыкцінцаў дзякуючы рэформам Рамуальда з Камальдолі (лац.: Campus Malduli, каля Арэца ў Італіі, 1012 або 1023 год; адсюль назва). У 1072 года Папа Аляксандр II вызваліў камедулаў з-пад юрысдыкцыі біскупаў. Статут камедулаў засноўваўся на бенедыкцінскім, быў больш жорсткі і патрабаваў ад манахаў строгага пустэльнага жыцця, маўчання, шчырага посту, фізічнай працы, агульнай малітвы. Насілі габіты з белай воўны. Трымалі шматлікія шпіталі і аптэкі. З цягам часу падзяліліся на асобныя кангрэгацыі, у тым ліку з цэнтрамі ў Монтэ-Кароне ў Перуджы (Кангрэгацыя камедульскіх пустэльнікаў Монтэ-Кароны, лац.: Congregatio Eremitarum Camaldulensium Montis Coronae, ECMC, ErCam) і ў Камальдолі (Камедульская кангрэгацыя ордэна св. Бенядзікта, лац.: Congregatio Camaldulensis Ordinis Sancti Benedicti, OSBCam). У Польшчы камедулы з’явіліся ў пачатку XI ст., стала аселі ў пачатку XVII ст. У Вялікім княстве Літоўскім у 1662 годзе кляштар камедулаў заклаў канцлер Крыштаф Жыгімонт Пац у Пажаях каля Коўна, у 1667 — кароль Ян II Казімір на паўвостраве возера Вігры ў Гарадзенскім павеце. У 1685 годзе гэты кляштар атрымаў статут прыярата, да 1699 года закладзены мураваны касцёл паводле праекта, відаць, П. Пуціні, у 1800 годзе скасаваны прускімі ўладамі. Кляштары (пустэльні) камедулаў Рэчы Паспалітай падпарадкоўваліся ўладзе кляштара ў Монтэ-Кароне ў Італіі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.