Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Адносіны Беларусі і ЗША — дыпламатычныя адносіны Рэспублікі Беларусь і ЗША, супрацоўніцтва ў гуманітарнай і эканамічнай сферы.
Амерыкана-беларускія адносіны | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Злучаныя Штаты Амерыкі другімі ў свеце пасля Украіны прызналі незалежнасць Беларусі 25 снежня 1991 года. Пасля таго, як дзве краіны ўсталявалі дыпламатычныя адносіны, у Мінску 31 студзеня 1992 года было афіцыйна адкрыта Пасольства ЗША. Першы пасол ЗША ў Беларусі Дэвід Суорц (David H. Swartz) прыступіў да выканання сваіх абавязкаў 25 жніўня 1992 года і завяршыў тэрмін сваіх паўнамоцтваў у студзені 1994 года. Наступнымі пасламі ЗША ў Беларусі былі Кенэт Ялавіц (Kenneth S. Yalowitz), Дэніел Спекхард (Daniel V. Speckhard), Майкл Козак (Michael G. Kozak) і Джордж Крол (George H. Krol).
Пасольства Рэспублікі Беларусь у ЗША была створана ў 1992 годзе. Пасольства пераехала на сваё цяперашняе месца ў Нью-Гемпшыр авеню ў 1993 годзе.
ЗША і РБ неаднаразова абмяняліся афіцыйнымі візітамі на вышэйшым узроўні: Станіслаў Шушкевіч, тагачасны старшыня Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь, сустрэўся ў Вашынгтоне з Прэзідэнтам Білам Клінтанам у ліпені 1993 года, а Прэзідэнт ЗША наведаў Беларусь 15 студзеня 1994 года [1].
Першы Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка здзейсніў візіт у Злучаныя Штаты ў 1995 годзе, пазней ён сустракаўся з кіраўніцтвам ЗША на розных міжнародных нарадах[2].
У 1995 годзе запрацаваў міжурадавы камітэт па развіццю амерыканскага бізнэсу ў Беларусі. У 1996 годзе па дамове са Злучанымі Штатамі Амерыкі з Рэспублікі Беларусь выведзены міжкантынентальныя ракеты РС-12М з ядзернымі боегалоўкамі. Згодна з дамовай, ЗША і Расійская Федэрацыя гарантавалі Беларусі бяспеку ды ўсебаковую падтрымку [3].
Двухбаковыя адносіны задакументаваная ў заявах Белага Дома ды Дзярждэпартаменту, рэзалюцыях Кангрэса ЗША, а таксама іншых паведамленнях і рашэннях Урада Злучаных Штатаў. У Беларусі сувязі таксама зафіксаваныя ў вышэйшых дзяржаўных дакументах.
У першай палове 2000-х гадоў адносіны Беларусі і ЗША пачалі заўважна пагаршацца, а ў 2004 г. дасягнулі самых горшых адносін за ўсю навейшую гісторыю. На думку некаторых экспертаў, гэтай сітуацыі спрыяў беларускі дэканструктыўны элемент, так званая пазасістэмная апазіцыя, якая падпарадкоўвалася Маскве [4].
У верасні 2004 г. ЗША абвясцілі аб намеры дамагацца адхілення ад улады прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Пазіцыю ЗША агучыў сенатар Джон Маккейн: «Мы будзем змагацца за тое, каб Беларусь вызвалілася ад тыраніі. Змена рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі плануецца не ўзброеным шляхам, а з дапамогай міжнароднага ціску».
Услед за гэтай заявай амерыканскае міністэрства фінансаў абвінаваціла беларускі «Інфабанк» у адмыванні грошай прэзідэнта Ірака Садама Хусейна.
6 кастрычніка 2004 г. Палата прадстаўнікоў Кангрэса ЗША аднагалосна прагаласавала за ўвядзенне эканамічных санкцыяў супраць Беларусі і яе прэзідэнта. 20 кастрычніка 2004 года прэзідэнт ЗША Дж. Буш падпісаў закон «Акт аб дэмакратыі ў Беларусі (2004)», які дазваляе дапамогу палітычным партыям, няўрадавым арганізацыям і незалежным сродкам масавай інфармацыі (СМІ), якія працуюць у сферы развіцця дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі[5].
21 ліпеня 2006 года Прэзідэнт Джордж Буш рэкамендаваў на пасаду пасла ЗША ў Беларусі Карэн Сцюарт. Яна прыбыла ў Мінск 18 верасня 2006 года і працавала да 2008 года, калі беларускі ўрад у аднабаковым парадку ўвёў абмежаванні на колькасць амерыканскіх дыпламатаў і вымусіў Злучаныя Штаты адазваць з Беларусі пасла [6].
У сакавіку 2008 г. пачаўся нявырашаны да сёння дыпламатычны канфлікт, у выніку якога штат амерыканскай амбасады ў Беларусі быў скарочаны з 35 да 5 дыпламатаў. Канфлікт стварыў умовы, пры якіх амбасада ЗША страціла магчымасць аказваць візавыя паслугі ў поўным аб'ёме. Шмат хто з беларусаў, якія хацелі атрымаць амерыканскія візы, былі вымушаныя падаваць просьбы на іх атрыманне ў амбасадах ЗША ў Літве, Польшчы або Расіі.
На пяць год у адносінах паміж ЗША і Беларуссю ўзнікла паўза.
У чэрвені 2009 г. і ў кастрычнік у 2010 г. дэлегацыя Кангрэса ЗША з афіцыйным візітам наведалі Беларусь, пачаўся новы этап двухбаковых адносін [7].
У снежні 2010 г. міністр МЗС Рэспублікі Беларусі сустрэўся з сакратаром Дзярждэпартамента ЗША. Па выніках сустрэчы прынята заява аб супрацоўніцтве паміж Беларуссю і ЗША ў вобласці ядзернага раззбраення і нераспаўсюджання ядзернай зброі. Акрамя гэтага падпісаныя дамовы аб сумесным супрацьстаянні тэрарызму ў свеце [8].
Актывізавацыя партнёрскіх сувязяў на ўзроўні МЗС абодвух краін назіраецца з 2013 г. Эфектыўным з’яўляецца супрацоўніцтва паміж беларускімі і амерыканскімі праваахоўнымі органамі па прадухіленні высокатэхналагічных злачынстваў, барацьба з незаконнымі псіхатропнымі рэчывамі, барацьбы з гандлем людзьмі і распаўсюдам дзіцячай парнаграфіі ў Інтэрнэце. Добра наладжана супрацоўніцтва ў галіне аховы здароўя. У 2013 г. амерыканскі бок арганізаваў навучальныя курсы для беларускіх адмыслоўцаў, якія вывучалі перадавы досвед у кіраванні медыцынскімі ўстановамі. У лютым 2014 г., беларускія анколагі і кардыёлагі наведалі ЗША, дзе перанялі перадавы досвед. Паміж РБ і ЗША падпісаны шэраг дамоў па медыцынскім узаемадзеянні.
Са жніўня 2014 г. амерыканская амбасада ў Мінску аднавіла выдачу віз некаторым катэгорыям беларускіх грамадзян — студэнтам, удзельнікам праграм культурнага абмену, асобам, старэйшым за 70 гадоў. Візы ў Мінску таксама маглі атрымаць грамадзяне, у якіх раней ужо была амерыканская віза.
22 верасня 2014 г. ў Рэспубліцы Беларусь пачала дзейнасць Інфармацыйна-асветніцкая ўстанова «Інстытуцыйнага развіцця». Галоўнай мэтай якой з’яўляецца садзейнічанне ва ўмацаванні дыялогу і партнёрства паміж Рэспублікай Беларусь і ЗША [9]
У верасні 2014 г. ў ЗША адбыўся I Беларуска-амерыканскі інвестыцыйны форум. Па выніках якога ўхваленыя сумесныя крокі па дзейнасці ў эканамічнай сферы. Дэлегацыю ўзначаліў прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч [10].
У снежні 2014 г. намеснік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр Гур’янаў і старшыня Савета дзелавога супрацоўніцтва «Беларусь — ЗША» Дэвід Бэйран абмеркавалі работу савета на 2015 год. Як паведаміла Беларускае тэлеграфнае агенцтва (БЕЛТА), бакі абмеркавалі пытанні гандлёвага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва Беларусі і Злучаных Штатаў, падвялі папярэднія вынікі дзейнасці Савета дзелавога супрацоўніцтва за 2014 год.
27 лютага 2015 г. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей правялі сустрэчы з намеснікам памочніка дзяржаўнага сакратара ЗША Эрыкам Рубіным [11].
18 сакавіка 2015 г. Беларусь і ЗША падпісалі міжурадавае пагадненне аб паляпшэнні выканання міжнародных падатковых правіл і рэалізацыі закона Злучаных Штатаў Амерыкі аб падатковым кантролі рахункаў у замежных фінансавых установах [12].
У красавіку 2015 г. Беларусь далучылася да ўшанавання памяці Луізы Арнер Бойд. Пры падтрымцы Пасольства ЗША у Рэспубліцы Беларусь і пры садзейнічанні беларускіх улад Інфармацыйна-асветніцкая ўстанова «Інстытуцыйнага развіцця» распачала рэалізацыю доўгатэрміновага міждзяржаўнага праекту «Дарогамі экспедыцыі Луізы Арнер Бойд. Да 80-годдзя легендарнай экспедыцыі амерыканкі» [13].
7 мая 2015 г. ў Брэсцкай крэпасці (г. Брэст), а 9 мая ў Мінску, на ўрачыстасцях у гонар 70-годдзя разгрома нацызму, выступіў вайсковы аркестр ЗША[14].
21 жніўня 2017 г. «у якасці адказу на рашэнне Масквы скараціць колькасць дыпламатычнага персаналу ЗША ў Расіі», амерыканская амбасада ў Маскве і консульства ў Санкт-Пецярбургу адмянілі прыём візавых заяў ад грамадзян Беларусі, і прапанавалі звяртацца ў амбасады ЗША ў Літве, Польшчы або Украіны[15].
У канцы жніўня 2018 г. пачала працу новы часовы павераны ў справах ЗША Джэніфер Мур[16], візы сталі выдавацца ў Мінску.
10 студзеня 2019 г. міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей праз тэлефон памочніка дзяржсакратара ЗША па еўрапейскіх і езразійскіх справах У. Мітчэла аб зняцці абмежавання на колькасць амерыканскіх дыпламатаў у Беларусі[16]. Гэтае пацяпленне звязваюць з чарговым беларуска-расійскім канфліктам, а таксама чуткамі аб страце краінай суверэнітэту і паглынанні Расіяй[17][18].
У верасні 2019 года ЗША і Беларусь прынялі рашэнне пра аднаўленне дыппрадстаўніцтва на ўзроўні паслоў.
30 лістапада 2020 Палата прадстаўнікоў Кангрэса ЗША ўхваліла законапраект «Аб суверэнітэце, правах чалавека і дэмакратыі ў Беларусі» (англ.: Belarus Democracy, Human Rights, and Sovereignty Act)[19]. Дакумент дае Прэзідэнту ЗША дадатковыя паўнамоцтвы па ўвядзенні санкцый у сувязі з выбарамі 2020 года ў Беларусі і наступнымі за імі падзеямі. Ён таксама змяшчае наступныя палажэнні:[20]
Да канца снежня 2020 Дзярждэпартамэнт ЗША наклаў візавыя абмежаванні агулам на 63 асобы за іх удзел у падрыве дэмакратыі ў Беларусі, фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і палітычны гвалт[21].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.