From Wikipedia, the free encyclopedia
Антацэротавыя імхі (Anthocerotophyta) — аддзел мохападобных раслін.
Антацэротавыя імхі | ||||||||||
Феацэрас гладкі (Phaeoceros laevis) | ||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| ||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||
Anthocerotophyta Stotler et Stotl.-Crand. | ||||||||||
Сінонімы | ||||||||||
|
Старажытная група прымітыўных вышэйшых раслін, якія, магчыма, існуюць з верхняга палеазою. Спалучае асобныя прыкметы пячоначнікаў, імхоў, сасудзістых раслін і водарасцей. Лічыцца прамежкавым звяном паміж астатнімі мохападобнымі і сасудзістымі раслінамі.
Рысамі прымітыўнай арганізацыі антацэротавых з’яўляюцца пласціністыя таломы (гаметафіт) большай часткай разеткападобнай формы (даўжыня 1-3 см), клеткі якіх маюць пласціністыя хларапласты з піраноідамі, як у водарасцей. Слаявіна (талом) фотасінтэзуючая, цёмна-зелёная, шматразова вілавата галінуецца, сцелецца па грунце. На ніжнім боку талома развіты аднаклетачныя рызоіды і вусцейкі (тыповыя для вышэйшых раслін). У падвусцейкавых поласцях пасяляюцца цыанабактэрыі. На верхнім боку талома развіваюцца органы палавога размнажэння: жаночыя (архегоніі) напалову пагружаны ў тканку гаметафіта, мужчынскія (антэрыдыі) размешчаны ў спецыяльных камерах.
Спарафіт у антацэротавых добра развіты, мае выгляд доўгай вузкай каробачкі, заглыбленай у гаметафіт ступні і мерыстэматычнага слою паміж імі. Шматлікія шчацінападобныя, злёгку загнутыя дыплоідныя спарафіты вырастаюць на верхнім боку слаявіны. Унутры каробачкі ўтвараюцца споры і шматлікія ніткападобныя элатэры (раскідваюць спелыя споры з каробачкі). Каробачка адкрываецца зверху ўніз дзвюма створкамі.
Аддзел уключае сямействы антацэротавых (Anthocerotaceae), натаціласавых (Notothyladaceae) і інш. Пашыраны ў трапічных і ва ўмераных цёплых краінах. Першапасяленцы вільготных аголеных глебаў; у тропіках растуць на галінках, лісці і адмерлых раслінах. На Беларусі сустракаецца адзінае сямейства антацэротавых з 2 родамі — антацэрас (Anthoceros) і феацэрас (Phaeoceros).
Многія віды размнажаюцца вегетатыўна асаблівымі вырастамі слаявіны. Іншыя належаць да адналетнікаў, іх слаявіна разбураецца пасля выспявання і рассейвання спор.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.