вучоны From Wikipedia, the free encyclopedia
Генадзь Феадосьевіч Рыко́ўскі[1] (руск.: Геннадий Феодосьевич Рыковский; нар. 23 верасня 1936) — вучоны ў галіне батанікі, доктар біялагічных навук (1996).
Генадзь Феадосьевіч Рыкоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 верасня 1936 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 ліпеня 2021 (84 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | батаніка і брыялогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук (1996) |
Альма-матар | |
Член у |
Нарадзіўся ў горадзе Куўшынава (Цвярская вобласць Расіі). У 1961 годзе скончыў біялагічны факультэт[2] Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1961 года працуе ў Інстытуце эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі ў лабараторыі флоры і сістэматыкі раслін[2]. Прайшоў шлях ад малодшага да галоўнага навуковага супрацоўніка[2]. У 1971 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю ў галіне брыялогіі, у 1995 годзе доктарскую на тэму «Происхождение и эволюция мохообразных с оценкой современного состояния и генезиса бриофлоры»[2].
Аўтар навуковых прац па фларыстыцы, відавым складзе, эвалюцыі, экалогіі і геаграфіі мохападобных. Распрацаваў і абгрунтаваў канцэптуальную мадэль паходжання і эвалюцыі мохападобных. Прымаў удзел у распрацоўцы дакумента «Нацыянальна стратэгія і план дзеянняў па захаванню і ўстойліваму выкарыстанню біялагічнай разнастайнасці Рэспублікі Беларусь» (1997), выданняў Чырвонай кнігі СССР (1984), Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь (1993, 2005)[2].
Член Прэзідыума Беларускага батанічнага таварыства[3]. Уваходзіць у склад Рэспубліканскага навукова-метадычнага савета па каардынацыі дзейнасці гербарыяў[4]. Член вучонага савета Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. кКпрэвіча і савета па абароне доктарскіх дысертацый пры ім[2].
Сярод апублікаваных прац:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.