From Wikipedia, the free encyclopedia
Мохападобныя (Bryophytes) — аддзел (нададдзел) вышэйшых споравых раслін.
Мохападобныя | ||||||||||
Grimmia pulvinata | ||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||
Bryophytes | ||||||||||
Сінонімы | ||||||||||
Bryophyta sensu lato | ||||||||||
Аддзелы | ||||||||||
| ||||||||||
|
Адрозніваюць каля 27 тыс. відаў. Падзяляюцца на класы (аддзелы): антацэротавыя імхі, пячоначныя імхі, лістасцябловыя імхі. Гэта сляпая галіна развіцця вышэйшых раслін. Вывучае мохападобныя брыялогія.
Невялікія, пераважна шматгадовыя расліны. Іх вышыня вагаецца ад 1 мм да некалькіх сантыметраў. Вельмі рэдка можна сустрэць імхі больш за 20 см у вышыню.
У большасці відаў сапраўдных імхоў цела раздзелена на сцябло і лісты. Каранёў у імхоў няма, іх функцыі выконваюць рызоіды. Гэта тонкія аднаклетачныя або мнагаклетачныя вырасты. Яны размешчаны ў ніжняй частцы цела расліны. З дапамогай рызоідаў імхі ўмацоўваюцца ў глебе і паглынаюць ваду з растворанымі ў ёй мінеральнымі рэчывамі. Большасць імхоў здольна таксама паглынаць ваду і раствораныя ў ёй рэчывы ўсім целам.
Імхі маюць больш простую, чым астатнія вышэйшыя расліны, будову. У іх ёсць фотасінтэзуючыя, а таксама покрыўныя і механічныя тканкі. У імхоў з найбольш складанай будовай з’яўляюцца і спецыяльныя клеткі, якія выконваюць праводзячую функцыю. Але тыповыя ксілема і флаэма ў імхоў адсутнічаюць. З’яўленне ў імхоў тканак — гэта вынік іх прыстасавання да наземнага спосабу жыцця.
Мохападобныя — старажытная група вышэйшых раслін. Споры іх вядомы пераважна з адкладанняў сілуру і дэвону (440—405 млн гадоў назад). Рэшткі імхоў вядомы з карбону (350 млн гадоў назад). У палеазоі акрэсліліся асноўныя групы мохападобных.
Пашыраны ўсюды. Растуць на прыродных (глеба, камяні, кара дрэў і кустоў, лісце і сцёблы раслін, слаявіна лішайнікаў, пладовыя целы грыбоў) і антрапагенных (розныя збудаванні з каменю, цэменту, дрэва, саломы, на палях і агародах) субстратах. На Беларусі каля 430 відаў.
Унутраная будова адносна простая. Часткова адасоблена асіміляцыйная, водаправодная і механічная тканкі. Палавое (гаметафіт) і бясполае (спарафіт) пакаленні існуюць сумесна на адной расліне.
У жыццёвым цыкле пераважае гаметафіт; спарафіт абмяжоўваецца спораўтварэннем, прымацаваны да гаметафіту і поўнасцю або часткова паразітуе на ім. У цыкле развіцця адзначаецца правільнае чаргаванне пакаленняў (спарафіта і гаметафіта), развіта таксама вегетатыўнае размнажэнне (часткаю цела ці спецыялізаванымі органамі). У залежнасці ад размяшчэння генератыўных органаў бываюць аднадомныя, двухдомныя і шматдомныя.
Органы палавога размнажэння — антэрыдыі і архегоніі. Утвораныя ў антэрыдыях двухжгуцікавыя сперматазоіды перамяшчаюцца да яйцаклеткі толькі ў кропельна-вадкім асяроддзі. З зіготы фарміруецца шматклетачны дыплоідны спарафіт у выглядзе спецыяльнага органа спаранашэння — спарагона, нагадваючага каробачку на ножцы са ступнёй, урослай у тканку гаметафіта. У каробачцы спарагона са спарагеннай тканкі ўтвараюцца гаплоідныя споры. На паверхні глебы са споры пры яе прарастанні ўтвараецца пласціністы талом, ці разгалінаваная мнагаклетачная ніць з пупышкамі. Прадростак развіваецца ў дарослую расліну мху пласціністай ці лістасцябловай будовы.
Мохападобныя ўваходзяць у склад першасных раслінных згуртаванняў, уплываюць на мікраклімат, рэгулююць водны рэжым, ахоўваюць глебу ад эрозіі з'яўляюцца торфа- і глебаўтваральнікамі, садзейнічаюць забалочванню сельскагаспадарчых угоддзяў, пагаршаюць якасць лугоў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.