Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Алякса́ндр Пятро́віч (Пейсахавіч) Кажда́н (англ.: Alexander Kazhdan; 3 верасня 1922, Масква — 29 мая 1997, Думбартан-Окс, Вашынгтон, ЗША) — савецкі і амерыканскі гісторык-візантыніст, армяніст, адзін з найбуйнейшых спецыялістаў XX стагоддзя па Візантыі і Вялікай Арменіі, рэдактар фундаментальнага «Оксфардскага слоўніка Візантыі».
Аляксандр Каждан | |
---|---|
руск.: Александр Петрович Каждан | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | руск.: Александр Пейсахович Каждан |
Дата нараджэння | 3 верасня 1922[1] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 29 мая 1997[1] (74 гады) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | СССР, Расія, ЗША |
Дзеці | Давід Каждан[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | гісторык, візантыніст, армяніст, рэдактар, выкладчык універсітэта |
Мова твораў | руская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Нарадзіўся ў купецкай сям'і ў Маскве. Пасля рэвалюцыі сям'я зведала голад і нястачу. Бацька Пейся (Пейсах) Эфрон (у рускай версіі Пётр Ізраілевіч Каждан), стаў адным з вядучых спецыялістаў па тэхналогіі вырабу змазачных маслаў у савецкай танкавай прамысловасці. У 1939 годзе Аляксандр паступіў на гістарычны факультэт МДУ, але з-за «буржуазнага паходжання» яму было немагчыма атрымаць вышэйшую адукацыю ў Маскве, і ён скончыў Уфімскі педагагічны інстытут (1942).
У 1944 годзе Каждан ажаніўся з Рымай Ізвянскай, у тым жа годзе нарадзіўся сын Дзмітрый. Пасля абароны дысертацыі ў 1946 годзе дзверы маскоўскіх навуковых інстытутаў ізноў апынуліся зачынены перад ім, на гэты раз з-за яго «касмапалітычнай» нацыянальнасці. Навукоўцу прыйшлося бадзяцца па пазаштатных пасадах (педагагічныя інстытуты ў Іванаве, Туле, Вялікіх Луках).
З 1956 года прафесар Каждан працаваў у Інстытуце гісторыі АН СССР. За два дзесяцігоддзі ён падрыхтаваў мноства публікацый; сярод іх навуковыя кнігі і артыкулы, артыкулы ў вядучых энцыклапедыях, пераклады антычных і сярэдневяковых аўтараў, навукова-папулярныя артыкулы і кнігі. Каждан удзельнічаў у працы рэдкалегіі штогодніка «Візантыйскі летапіс». Дыскусійныя артыкулы Каждана ахвотна друкаваў Аляксандр Твардоўскі ў «Новым свеце».
У 1975 годзе сын Каждана Дзмітрый атрымаў запрашэнне заняць кафедру прафесара ў Гарвардскім універсітэце. Жыццё Аляксандра Пятровіча ўскладнілася, жонку звольнілі з працы, і ён прыняў рашэнне эміграваць. У 1978 годзе ён прыбыў у Вену з ізраільскай візай. Але праз год, пасля працяглага знаходжання ў Парыжы і Бірмінгеме, Каждан пасяліўся ў ЗША, дзе працаваў у Цэнтры вывучэння Візантыі ў Думбартан-Окс і вёў курс лекцый у Прынстанскім універсітэце.
Пасля 1978 года кнігі Аляксандра Каждана канфіскоўваліся з савецкіх бібліятэк, а артыкулы — з навуковага абароту. У маскоўскім выдавецтве «Мастацтва» на 30 гадоў «затрымаўся» рукапіс яго манаграфіі «Два дні з жыцця Канстанцінопаля».
У ЗША Каждан выхаваў цэлую плеяду даследчыкаў-візантолагаў, а сярод расійскіх яго вучняў вылучаецца С. А. Іваноў.
Сын Давід (Дзмітрый) — ізраільскі (у мінулым амерыканскі) матэматык, спецыяліст па тэорыі прадстаўленняў груп. Унук Элі Каждан — шматгадовы саветнік і паплечнік Натана Шчаранскага, які займаў шэраг пасад на ізраільскай дзяржаўнай службе.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.