Remove ads
драматург, пісьменнік, публіцыст From Wikipedia, the free encyclopedia
Алесь (Аляксандр Лявонавіч) Петрашке́віч[1] (1 мая 1930, в. Пярэвалачня, Талачынскі раён — 23 жніўня 2012, Мінск) — беларускі пісьменнік, драматург. Кандыдат гістарычных навук[2] (1967), заслужаны работнік культуры БССР (1975), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1976) за ўдзел у падрыхтоўцы і выданні Беларускай Савецкай Энцыклапедыі.
Алесь Петрашкевіч | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1 мая 1930 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 жніўня 2012 (82 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | драматург, празаік, публіцыст, сцэнарыст, лібрэтыст, выкладчык універсітэта |
Жанр | проза, драматургія, сцэнарый і публіцыстыка |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пляменнік мастака Міхаіла Савіцкага.
Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны скончыў 3 класы пачатковай школы. У 1948 годзе скончыў Забалоцкую сямігадовую, у 1951 годзе — Коханаўскую сярэднюю школу. Скончыў юрыдычны факультэт БДУ (1955). З 1954 года працаваў у ЦК ЛКСМБ, з 1961 года ў ЦК КПБ: інструктар, загадчык сектара (1963—1967), аддзела культуры (1976—1979). У 1975—1976 гадах — рэктар Мінскага інстытута культуры[3].
У 1967—1975, 1979—1991 гадах адказны сакратар, намеснік галоўнага рэдактара выдавецтва Беларуская савецкая энцыклапедыя. У 1991—1998 гадах кіраваў арганізацыйна-метадычным цэнтрам па выданні гісторыка-дакументальных хронік «Памяць».
У 1961 годзе стаў членам Саюза журналістаў Беларусі, у 1974 годзе членам Саюза пісьменнікаў БССР. Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1970 года.
Друкавацца пачаў у 1954 годзе.
Аўтар апавяданняў, фельетонаў, нарысаў. Працаваў у розных жанрах драматургіі. Пісаў сцэнарыі мастацкіх і дакументальных фільмаў.
Значнае месца ў творчасці драматурга займала гістарычная тэматыка.
П’еса «Напісанае застаецца» (пастаўлена ў 1979 годзе) — у многім твор палемічны, з прыкметамі «п’есы-дыскусіі». Апрача Францыска Скарыны — цэнтральнага персанажа п’есы «Напісанае застаецца» — А. Петрашкевіч уводзіць у твор у якасці дзейных асоб Міколу Гусоўскага, Пятра Мсціслаўца, Томаса Мюнцэра, Марціна Лютэра, Максіма Грэка, Мікалая Каперніка. Ф. Скарына не проста паказваецца ў атачэнні славутых сучаснікаў — ён абмяркоўвае з імі актуальныя навуковыя, рэлігійныя, свецкія пытанні свайго часу. Каштоўнасць п’есы ў тым, што асоба Скарыны паўстае ў ёй у кантэксце яго культурных здабыткаў, з падключэннем дакументальнага літаратурнага матэрыялу, на фоне агульнаеўрапейскага Рэнесансу. Аўтару ўдалося перадаць сэнс скарынаўскіх выказванняў жывой драматургічнай мовай, пабудаваць менавіта дыялог, а не дэкламацыю.
Драма «Прарок для Айчыны» (пастаўлены тэлефільм у 1991 годзе) прысвечана віленскаму перыяду жыцця першадрукара. У п’есе адлюстравана гісторыя судовых спраў, звязаных са спадчынай, тых недарэчных побытавых калізій, якія адабралі ў творцы столькі каштоўнага часу, здароўя, абумовілі яго эміграцыю ў Прагу. У выніку судовай цяганіны вакол спадчыны Маргарыты, пасля шэрага няўдалых спроб заручыцца падтрымкай у людзей, надзеленых уладай або грашыма, Скарына апынуўся ў пазнаньскай турме, у пазыковай «яме». П’еса А. Петрашкевіча ўжо сваёй назвай дэкларуе пытанне: чаму не шануюцца прарокі ў сваёй Айчыне? Чаму ў людзей таленавітых ворагаў больш, чым сяброў? Талент, як высвятляецца, няздатны сам сябе абараніць. Ён патрабуе разумення і падтрымкі як сучаснікаў, так і нашчадкаў. Людзі павінны быць падрыхтаваны для таго, каб прыняць гэты Божы дар.
Спробы спалучыць камедыйнасць і праблемнасць былі зроблены ім у п’есе «Куды ноч, туды сон» (іншая назва — «Ка-та-стро-фа», 1987, паст. 1988). Гэтую камедыю ён назваў фантасмагорыяй. Праўда, паводле тэматыкі гэты твор набліжаецца да «антыалкагольных» п’ес, асабліва пашыраных у беларускай літаратуры «нашаніўскага» перыяду і ў савецкі час. Гэтай тэме была прысвечана і драма А. Петрашкевіча «Трывога» (1974).
А. Л. Петрашкевіч — аўтар сцэнарыяў мастацкіх фільмаў «Нядзельная ноч » (пастаўлены ў 1977) і «Час выбраў нас » (з У. Т. Халіпам, 2 серыі, пастаўлены ў 1976—1978 гг.), сцэнарыяў навукова-папулярнага фільма «Францыск, сын Скарынін» (1989), дакументальнага фільма «Уздоўж і поперак Дняпра» (1988, пастаўлены ў 1990) (к/с «Беларусьфільм»). Напісаў сцэнарыі да радыёспектакляў «Новая зямля» (пастаўлены ў 1976), «Злавеснае рэха» (пастаўлены ў 1984), «У спадчыну — жыццё» (пастаўлены ў 1986), «Надзвычай цяжкая пасада» (пастаўлены ў 1986)
Кандыдат гістарычных навук (1967) (кандыдацкая дысертацыя «Комсомол Беларуси — активный помощник Коммунистической партии в мобилизации молодёжи на выполнение семилетнего плана развития народного хозяйства (1959—1965 гг.»)[3].
П’есы А. Л. Петрашкевіча былі перакладзены на рускую і ўкраінскую мовы М. Мірашнічэнкам, Д. М. Мусіенкам , М. Я. Зарудным , У. Я. Бурбанам[3].
Дакументы А. Л. Петрашкевіча паступілі ў Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва ад самога пісьменніка ў 1998 годзе. У выніку навукова-тэхнічнай апрацоўкі фонду № 450 быў складзены вопіс № 1 у колькасці 978 спраў (5 865 дакументаў) за 1928—2007 гады[3].
Па заяве пракуратуры горада Мінска ў пачатку мая 2024 года кніга «Выбраныя творы» Алеся Петрашкевіча (2017), выпушчаная ў серыі «Беларускі кнігазбор», прызнаная экстрэмісцкімі матэрыяламі[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.