Коханаўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Ко́ханаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Талачынскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Коханава.

Хуткія факты Коханаўскі сельсавет, Краіна ...
Коханаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Талачынскі раён
Уключае 51 населены пункт
Адміністрацыйны цэнтр Коханава
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924,
27 верасня 1938,
20 чэрвеня 2013
Дата скасавання 24 верасня 1926,
15 кастрычніка 1960
Насельніцтва (2019) 5 447
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт
Закрыць

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Коханаўскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Коханава. 24 верасня 1926 года скасаваны ў сувязі з утварэннем Коханаўскага местачковага савета.

27 верасня 1938 года Коханаўскі сельсавет утвораны зноў у складзе Талачынскага раёна Віцебскай вобласці БССР у сувязі з паніжэннем статуса Коханава да вёскі і са скасаваннем Коханаўскага местачковага савета. З 9 верасня 1946 года сельсавет у складзе адноўленага Коханаўскага раёна, з 17 снежня 1956 года — у складзе Талачынскага раёна. 15 кастрычніка 1960 года скасаваны, усе населеныя пункты перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Коханаўскага пассавета[1].

15 кастрычніка 1960 года да Коханаўскага пассавета далучана частка скасаванага Пярэвалачненскага сельсавета (10 населеных пунктаў: Астрашапкі, Байкал, Балашова, Вялікая Пярэвалачня, Забайкал, Кучына, Малая Пярэвалачня, Малое Гальцэва, Марцюхова, Чырвоны і 4 чыгуначныя будкі), таксама ў адміністрацыйнае падпарадкаванне пассавета з Жукнеўскага сельсавета перададзена вёска Кувечына[1]. 29 снежня 1961 года ў склад Жукнеўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Вялікае Галошава, Заазер’е і Кувечына)[2]. 12 лютага 1965 года да пассавета далучана частка Сальніцкага сельсавета (9 населеных пунктаў: Белаброддзе, Замошша, Кісялі, Круханавічы, Нагаўкі, Рамашкава, Сальнікі, Старынкі і Уладыкі)[3], 8 красавіка 2004 года — частка скасаванага Жукнеўскага сельсавета (10 населеных пунктаў: Барашы, Дуброўскія, Замосце, Любатынь, Новае Рцішчава, Рэчкі, Сіманава, Старое Рцішчава, Хаценічы і Чотава)[4]. 29 сакавіка 2013 года скасавана сяло Пярэвалачня[5].

20 чэрвеня 2013 года Коханаўскі пассавет рэарганізаваны ў сельсавет[6]. 28 снежня 2022 года скасавана вёска Кучына[7].

Насельніцтва

Насельніцтва пассавета паводле перапісу 2009 года (без Коханава) — 2322 чалавекі[8], з іх 91,3 % — беларусы, 6,7 % — рускія, 1,4 % — украінцы[9]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2019 года — 5447 чалавек[10].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.