Беларускі мастак-жывапісец From Wikipedia, the free encyclopedia
Акім Міхайлавіч Шаўчэнка (28 лістапада (11 снежня) 1902, в. Карма, Гомельскага павета, Магілёўскай губерні — 12 снежня 1980, Мінск) — беларускі савецкі мастак-жывапісец.
Акім Міхайлавіч Шаўчэнка | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 лістапада (11 снежня) 1902 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 снежня 1980 (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Месца працы | |
Жанр | партрэт, пейзаж і нацюрморт |
Вучоба | |
Уплыў на | Міхаіл Андрэевіч Савіцкі, Май Вольфавіч Данцыг, Георгій Георгіевіч Паплаўскі, Віктар Аляксандравіч Грамыка, Васіль Пятровіч Шаранговіч і Уладзімір Міхайлавіч Рубцоў |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Скончыўшы ў 15 гадоў мясцовую школу, паступіў вучыцца ў настаўніцкую семінарыю ў Гомелі. Паралельна займаўся ў студыі выяўленчага мастацтва ў мастака-акварэліста і графіка Сяргея Іванавіча Грамыкі, выпускніка Кіеўскага мастацкага вучылішча, вучня вядомага ўкраінскага педагога Фёдара Крычэўскага. Увосень 1920 стаў наведваць мастацкую студыю імя Міхаіла Урубеля ў Клубе чыгуначнікаў. Выкладаў там мастак Афанасій Сцяпанавіч Сазонаў, а адным з вучняў быў будучы вядомы беларускі жывапісец Георгій Ніскі. У 1921 годзе паступіў у Гомельскае педагагічнае вучылішча. Усвядоміўшы, што асноўным прызначэннем з'яўляецца выяўленчае мастацтва, з'ехаў вучыцца ў Маскву, у УМАТЭМАЙС, а затым у ленінградскі Інстытут пралетарскага выяўленчага мастацтва. Выкладчыкамі яго былі Сяргей Герасімаў, Аляксандр Дрэвін, Давід Штэрэнберг.
З'яўляўся ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, быў узнагароджаны ордэнамі за баявыя заслугі.
З 1945 года жыў і працаваў у г. Мінску.
Выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы (1947 — 1959). Сярод яго вучняў мастакі Міхаіл Андрэевіч Савіцкі, Май Вольфавіч Данцыг, Георгій Георгіевіч Паплаўскі, Віктар Аляксандравіч Грамыка , Васіль Пятровіч Шаранговіч, Леанід Дударэнка і іншыя[1].
З 1940 сябра Саюза мастакоў БССР.
Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу. Быў аўтарам цыкла фігуратыўных палотнаў пра Янку Купалу і Якуба Коласа, шэрагу партрэтаў сучаснікаў, пейзажаў, нацюрмортаў. Яго твор «Плытагоны», напісаны ў 1932 годзе, быў прызнаны адным з лепшых сярод прадстаўленых у рамках Першай Дэкады беларускага мастацтва і літаратуры ў Маскве ў 1940 годзе.
Творчая спадчына мастака захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондзе Беларускага саюза мастакоў.
У 2002 годзе, да 100-годдзя з дня нараджэння мастака, РУП «Белпошта» выпусціла памятны канверт з партрэтам Акіма Шаўчэнкі на фоне яго твора «Плытагоны» (1932). Мастак канверта - Г. Долбік. Тыраж - 98900 асобнікаў[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.