Remove ads
мастак яўрэйскага паходжання (1881—1942) From Wikipedia, the free encyclopedia
Абрам Аншэлавіч Маневіч (англ.: Abraham Manievich; 25 лістапада 1881[1], Мсціслаў, Магілёўская губерня — 30 чэрвеня 1942[2][1], Бронкс, штат Нью-Ёрк[3]) — беларускі, украінскі і амерыканскі мастак яўрэйскага паходжання.
Абрам Аншэлавіч Маневіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 лістапада 1881[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 чэрвеня 1942[2][1] (60 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, дзеяч мастацтваў, графік, педагог |
Вучоба | |
Уплыў | Ота Зайц[d][3] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся, вучыўся і пачаў працаваць у Мсціславе на Беларусі, рос у патрыярхальнай яўрэйскай сям’і. У 20-гадовым узросце Маневіч прыязджае ў Кіеў дзеля атрымання мастацкай адукацыі. Спачатку працуе на фабрыцы ложкаў — распісвае спінкі гатовых вырабаў пейзажамі і кветкамі.
З верасня 1901 года па май 1905 года вучыцца ў Кіеўскім мастацкім вучылішчы, якое акурат адкрылася ў верасні 1901 года. Пасля сканчэння паступіў у Акадэмію мастацтваў у Мюнхене, якую і скончыў у 1907 годзе. Першыя свае працы ён пісаў у духу мюнхенска-венскага мадэрнізму. А ў 1913 годзе Маневіч меў вельмі паспяховую персанальную выстаўку ў галерэі Дзюрана Руэля ў Парыжы. Затым захапіўся кубізмам, пасля прыйшоў да ўласнага стылю. Вядомы кубафутурыст Давід Бурлюк называў яго «магам і чарадзеем фарбаў». Штогод прыязджаў у родны Мсціслаў, пісаў тут багата эцюдаў, рабіў эскізы.
Абрам Маневіч піша найбольш прыроду. Трансфармуючы здабыткі імпрэсіянізму ў галіне пленэру, мастак піша свае самыя паэтычныя пейзажы. Адзін з самых знакамітых з іх — «Сімфонія вясны». У 1916 годзе ў Петраградзе, а потым — у Маскве, з вялікім інтарэсам публікі прайшлі выстаўкі твораў Маневіча. Жывучы ў Маскве, мастак піша пейзажы гораду — яго ваколіцы, фабрычныя кварталы.
Далёкі ад палітыкі, Маневіч спакойна сустрэў рэвалюцыйны час. Пад канец 1917 года яго абіраюць прафесарам пейзажнага жывапісу толькі створанай Украінскай акадэміі мастацтваў. Але ў 1919 годзе ў Трыполлі (вёска за 40 км ад Кіева) загінуў яго 17-гадовы сын Барыс — актыўны камсамолец.
Цяжкія перажыванні, звязаныя са стратай сына, складаныя палітычныя і эканамічныя абставіны прымушаюць Маневіча выехаць за мяжу ў 1921 ці 1922 годзе. У гэтым яму дапамаглі Анатоль Луначарскі і Максім Горкі.
Маневіч з’язджае з Менска ў Лондан, дзе экспануе свае творы. З1922 года жыве ў Нью-Ёрку. Пасяліўся ў Бронксе, дзе жыло шмат эмігрантаў. Побач з ім жыў яго даўні знаёмы Давід Бурлюк. Амерыка дала новы імпульс творчасці мастака. Мянялася пластыка яго жывапіснай мовы, Маневіч пераацаніў сваю мастацкую дзейнасць, але нязменнай заставалася тэматыка яго пейзажаў — «пясняр правінцыі», ён малюе аднапавярховую Амерыку і Канаду.
У ЗША Маневіч стаў даволі знакамітым аўтарам. Штогод у вялікіх гарадах праходзілі выстаўкі яго твораў, а палотны набывалі музеі і прыватныя калекцыянеры. Да ліку людзей, якім падабаліся яго творы, належаў Альберт Эйнштэйн, які ў запісцы ўжо смяротна хвораму мастаку пісаў: «Мы абодва служым зоркам — вы, як мастак, я — як навуковец».
Памёр у 1942 годзе.
У 1972 годзе ў Кіеў прыехала дачка мастака — Люся Маневіч. Выконваючы апошнюю волю майстра, яна праз 30 гадоў пасля смерці бацькі прывезла ў Музей украінскага мастацтва 48 яго мастацкіх палотнаў. Тады ж адбылася і выстаўка твораў Маневіча, але ў іншым музеі — Кіеўскім музеі заходняга і ўсходняга мастацтва.
Украінскі паэт Васіль Стус прысвяціў пейзажу «Сімфонія вясны» верш:
Творчая спадчына Маневіча належыць некалькім культурам: беларускай, яўрэйскай, украінскай, амерыканскай.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.