Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ісла́мская дзяржа́ва (араб. الدّولة الإسلاميّة), скарочана ІД, раней «Ісламская дзяржава Ірака і Леванта» (араб. الدولة الإسلامية في العراق والشام), скарочана ІДІЛ, таксама грэбліва ДАІШ (з араб. داعش цемрашальства) — непрызнаная джыхадзісцкая квазідзяржава ў цэнтральнай частцы Блізкага Усходу, адна з ісламісцкіх тэрарыстычных арганізацый. Ваенныя дзеянні мясцовых сіл супраць яе актыўна падтрымлівалі міжнародная кааліцыя краін Захаду на чале з ЗША, Расія і іншыя дзяржавы[12]. Ранней ІД кантралявала шэраг паўночных тэрыторый Ірака (за выняткам Курдыстана) і паўночна-ўсходніх тэрыторый Сірыі, дзе судакраналася з Сірыйскім Курдыстанам і Турцыяй.
| |||||
Зверху: Тэрыторыя Ірака, Сірыі і Лівана, кантраляваная Ісламскай дзяржавай (лета 2015)
Знізу: Тэрыторыя Лівіі, кантраляваная Ісламскай дзяржавай (лета 2015) | |||||
Дэвіз: «Захавацца і пашырыцца (араб. باقية وتتمدد) [1]» | |||||
Заснавана | 15 кастрычніка 2006 | ||||
Абвяшчэнне незалежнасці | 29 чэрвеня 2014 (ад Ірака, Сірыі, Лівіі і іншых дзяржаў) | ||||
Дыпламатычнае прызнанне | непрызнаная | ||||
Афіцыйная мова | арабская (дэ-факта)[2] | ||||
Сталіца | Эр-Рака (дэ-факта)[3] | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Масул, Эр-Рамадзі, Аль-Хейр[4], Сірт[5], Пальміра[6] | ||||
Форма кіравання | ісламскі халіфат (самаабвешчаны), тэакратычная манархія | ||||
Халіф Намеснік | Абу Хафс аль-Хашымі аль-Курашы Абу Аля аль-Афры[7] | ||||
Дзярж. рэлігія | іслам | ||||
Плошча • Усяго | 40 000 — 90 000[8] км² | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2014) • Шчыльнасць | каля 10 мільёнаў чал. няма даных чал./км² | ||||
Валюта | «Ісламскі дынар» (афіцыйна)[9][10][11] |
Паводле свайго статусу, дзяржава абвешчана халіфатам, гэта значыць прызнала за сабой рэлігійную ўладу над усімі мусульманамі па ўсім свеце і імкнецца атрымаць палітычны кантроль над тэрыторыямі з пераважна мусульманскім насельніцтвам[13], пачынаючы з тэрыторыі ў Леванце, уключаючы Іарданію, Ізраіль, Палесціну, Ліван, Кіпр, і тэрыторыю ў паўднёвай частцы Турцыі[14].
Мусульманскія багасловы ва ўсім свеце (у т.л. прапаведнік Юсуф аль-Кардаві[15]) не прызналі дзяржаву і адзначылі, што мусульмане не абавязаныя выказваць вернасць гэтак званаму халіфу Абу Бакр аль-Багдадзі, заснавальніку арганізацыі. Шэрагам краін і некаторымі міжнароднымі арганізацыямі ІД прызнана як тэрарыстычная арганізацыя[12][16][17][18][19][20][21].
У красавіку 2013 года так званая «Ісламская дзяржава Ірак» пашырыла сваю дзейнасць на тэрыторыю Сірыі і абвясціла сябе Ісламскай дзяржавай Ірака і Леванта[22][23]. Групоўка, у сваім першапачатковым выглядзе, складалася і абапіралася на шэраг суніцкіх арабскіх тэрарыстычных паўстанцкіх груповак, у тым ліку яе папярэдніка — арганізацыі «Аль-Каіда ў Іраку». Першапачатковай мэтай ісламскай дзяржавы было абвешчана стварэнне халіфата ў рэгіёне суніцкай большасці ў Іраку. Пасля яе ўдзелу ў грамадзянскай вайне ў Сірыі арганізацыя ў 2014 годзе разгарнула наступленне ў Іраку[24].
Радыкалы пачалі актыўна займаць новыя тэрыторыі, тэрарызуючы мірнае насельніцтва, прычым колькасць іх прыхільнікаў імкліва павялічвалася. Сябе яны называлі членамі «Ісламскай дзяржавы Ірака і Леванта» (ІДІЛ). Духоўным лідарам і кіраўніком будучага халіфата абвясцілі Абу Бакра аль-Багдадзі, які да гэтага быў членам «Аль-Каіды». Сама «Аль-Каіда» разглядала новую структуру як сваю «дачку» ў Іраку. Тэрарысты разлічвалі папоўніць свае шэрагі баевікамі, якія ваявалі супраць ЗША на баку Садама Хусейна. І ім гэта ўдалося. Аднак неўзабаве іракскія ісламісты адмовіліся ад заступніцтва, заявіўшы пра ўласныя амбіцыі. Яны нацэліліся на стварэнне сусветнага халіфата і назвалі сябе глабальна — «Ісламская дзяржава».
Масул, другі па насельніцтве горад Ірака, быў узяты ў чэрвені 2014 года. Горад, у асноўным населены сунітамі, быў хутка захоплены баевікамі дзякуючы незадаволенасці насельніцтва новым шыіцкім уладам Ірака. Менавіта ў Саборнай мячэці Масула (узарвана баевікамі 21 чэрвеня 2017 года) Абу Бакр аль-Багдадзі абвясціў стварэнне халіфата, які ахопліваў Ірак і Сірыю. З кастрычніка 2016 года за горад змагаліся воінскія часці, спецназ і Федэральная паліцыя Ірака, а таксама ўрадавая авіяцыя. 9 ліпеня 2017 афіцыйна было абвешчана пра вызваленне Масула ад баевікоў «Ісламскай дзяржавы».
У Сірыі сітуацыя развівалася па падобным сцэнарыі. «Аль-Каіда» аб’яднала тут джыхадзістаў у баявую групоўку «Джабхат ан-Нусра». Тэрарысты прысягнулі на вернасць Айману аз-Завахіры, які ўзначаліў «Аль-Каіду» пасля забойства Усамы бен Ладэна. Агульная плошча кантраляванай тэрарыстамі ІД тэрыторыі — так званага халіфата — дасягала ў 2014 годзе 100—110 тысяч км², а колькасць насельніцтва, якое тут пражывала, складала 8 мільёнаў чалавек. Пакуль ІД і «Джабхат ан-Нусры» ўдавалася ўтрымліваць пад кантролем іракскія і сірыйскія тэрыторыі і весці вайну супраць сіл міжнароднай кааліцыі, «Аль-Каіда» сышла ў цень.
Пад канец сакавіка 2019 года «Сілы дэмакратычнай Сірыі» (SDF) з курдскіх і арабскіх атрадаў абвясцілі аб вызваленні апошняга анклава тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава» на ўсходнім беразе ракі Еўфрат у населеным пункце Эль-Багуз. Баі за стратэгічны пасёлак ішлі амаль паўтара месяца (усяго сумесная аперацыя SDF і міжнароднай кааліцыі па зачыстцы ўсходняга берага працягвалася каля паўгода). У Эль-Багузе быў узняты сцяг SDF і прайшоў невялікі парад, на якім прысутнічаў намеснік спецпасланніка ЗША пры антытэрарыстычнай кааліцыі Уільям Ройбак. Услед за гэтым Белы дом распаўсюдзіў заяву прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, які абвясціў, што вызвалены ўсе тэрыторыі Сірыі і Ірака, якія калісьці кантралявала экстрэмісцкая групоўка «Ісламская дзяржава».
Instead, he took his remaining cash east and moved to a neighboring city, Raqqa, the de facto capital of the world’s fastest growing jihadist force
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.