Іван Ігнацьевіч Якубоўскі (7 студзеня 1912, в. Зайцава, Горацкі раён, Магілёўская вобласць — 30 лістапада 1976) — савецкі военачальнік, Маршал Савецкага Саюза. Двойчы двойчы Герой Савецкага Саюза (10.01.1944[4], 23.09.1944). Герой ЧССР  (руск.) (30.04.1970)[5].

Хуткія факты Іван Ігнацьевіч Якубоўскі, Дата нараджэння ...
Іван Ігнацьевіч Якубоўскі
Thumb
Дата нараджэння 25 снежня 1911 (7 студзеня 1912)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 лістапада 1976(1976-11-30)[2][3][…] (64 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Род войскаў танкавыя войскі,
мотастралковыя войскі  (руск.)
Гады службы 19321976
Званне
Маршал Савецкага Саюза
Камандаваў 91-я асобная танкавая брыгада,
Група савецкіх войскаў у Германіі  (руск.),
Кіеўская ваенная акруга,
Аб'яднаныя ўзброеныя сілы краін Варшаўскага дагавора
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн ЛенінаОрдэн ЛенінаОрдэн ЛенінаОрдэн Леніна
Ордэн Чырвонага СцягаОрдэн Чырвонага СцягаОрдэн Чырвонага СцягаОрдэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Суворава II ступеніОрдэн Суворава II ступеніОрдэн Айчыннай вайны I ступеніОрдэн Чырвонай Зоркі
Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
Медаль «За баявыя заслугі»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «За абарону Масквы»
Медаль «За абарону Сталінграда»
Медаль «За абарону Сталінграда»
Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «За ўзяцце Берліна»
Медаль «За ўзяцце Берліна»
Медаль «За вызваленне Прагі»
Медаль «За вызваленне Прагі»
Медаль «Ветэран Узброеных Сіл СССР»
Медаль «Ветэран Узброеных Сіл СССР»
Медаль «За асваенне цалінных зямель»
Медаль «За асваенне цалінных зямель»
Юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»

замежныя ўзнагароды:

Герой Чэхаславацкай Сацыялістычнай Рэспублікі
Герой Чэхаславацкай Сацыялістычнай Рэспублікі
Ордэн Клемента Готвальда
Ордэн Клемента Готвальда
Чэхаславацкі Ваенны крыж 1939
Дукельскі памятны медаль
Дукельскі памятны медаль
Чэхаславацкі залаты медаль «За ўмацаванне дружбы па зброі»
Чэхаславацкі залаты медаль «За ўмацаванне дружбы па зброі»
Ордэн Адраджэння Польшчы 2-й ступені
Ордэн Адраджэння Польшчы 2-й ступені
Ордэн Адраджэння Польшчы 3-й ступені
Ордэн Адраджэння Польшчы 3-й ступені
Ордэн Крыж Грунвальда III ступені
Ордэн Крыж Грунвальда III ступені
Медаль «Перамогі і Свабоды»
Медаль «За Одру, Нісу, Балтыку»
Медаль «За Одру, Нісу, Балтыку»
Ордэн Сухэ-Батара
Ордэн Сухэ-Батара
Ордэн Сухэ-Батара
Ордэн Сухэ-Батара
Медаль «50 гадоў Мангольскай Народнай Рэвалюцыі»
Медаль «50 гадоў Мангольскай Народнай Рэвалюцыі»
Медаль «30 гадоў Перамогі над мілітарысцкай Японіяй» (Манголія)
Медаль «30 гадоў Перамогі над мілітарысцкай Японіяй» (Манголія)
Медаль «30 гадоў Халхін-Гольскай Перамогі
Медаль «30 гадоў Халхін-Гольскай Перамогі
Медаль «50 гадоў Мангольскай Народнай Арміі»
Медаль «50 гадоў Мангольскай Народнай Арміі»
Ордэн Народнай Рэспублікі Балгарыя
Ордэн Народнай Рэспублікі Балгарыя
Медаль «100 гадоў Вызвалення Балгарыі ад асманскага рабства»
Медаль «100 гадоў Вызвалення Балгарыі ад асманскага рабства»
Медаль «За ўмацаванне братэрства па зброі»
Медаль «За ўмацаванне братэрства па зброі»
Ордэн Сцяга ВНР з дыяментамі
Ордэн «23 жніўня» I ступені
Ордэн «23 жніўня» I ступені
Кавалер ордэна Зоркі Сацыялістычнай Рэспублікі Румынія 1 ступені
Ордэн «За заслугі перад Айчынай» I ступені, ГДР
Ордэн «За заслугі перад Айчынай» I ступені, ГДР
Аўтограф Thumb
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Біяграфія

Дзяцінства і адукацыя

Нарадзіўся 7 студзеня 1912 года ў вёсцы Зайцава (цяпер — Горацкі раён Магілеўскай вобласці) ў сялянскай сям’і шостым дзіцем. Беларус. Працаваў па найму ў вёсцы, скончыў сельскую школу. З 1930 года — сакратар кустовай ячэйкі Макараўскага сельсавета Горацкага павета, затым працаваў на цагляным заводзе ў горадзе Горкі. Скончыў 2 курса Аршанскага педагагічнага тэхнікума ў 1932 годзе.

Член ВКП(б)/КПСС з 1937 года.

Служба ў перадваенныя гады

У 1932 годзе прызваны ў Чырвоную Армію. Скончыў Беларускую Аб’яднаную ваенную школу імя М. І. Калініна ў Мінску ў 1934 годзе, накіраваны служыць камандзірам навучальнага ўзвода ў 27-ю Омскую Чырванасцяжную стралковую дывізію  (руск.) (Віцебск)[5].

У 1935 годзе скончыў Ленінградскія бранетанкавыя курсы ўдасканалення камскладу імя А. С. Бубнова. Служыў у Беларускай ваеннай акрузе — камандзір танкавага ўзвода, камандзір танкавай роты, начальнік штаба танкавага батальёна, выкладчык Пухавіцкага пяхотнага вучылішча[5], камандзір навучальнага танкавага батальёна. Камандаваў танкавай ротай у Польскім паходзе РККА ў верасні 1939 года ў складзе войскаў Беларускага фронту і ў савецка-фінскай вайне 19391940 гадоў[5].

Вялікая Айчынная вайна

У Вялікую Айчынную вайну капітан Якубоўскі ўступіў на пасадзе камандзіра вучэбнага танкавага батальёна 26-й танкавай дывізіі  (руск.) 20-га мехкорпуса  (руск.) Заходняга фронту. Удзельнічаў у абарончых баях у Беларусі, абароне Мінска. У ліпені 1941 года — камандзір 51-га танкавага палка 26-й танкавай дывізіі 20-га мехкорпуса, ваяваў у абложаным Магілёве, быў прадстаўлены да ордэна Чырвонага Сцяга. У ліпені — верасні 1941 года — камандзір танкавага палка 121-й брыгады  (руск.) 3-й арміі Заходняга фронту (Арлоўскі напрамак). У верасні — снежні 1941 года — у рэзерве.

З сакавіка 1942 года — намеснік камандзіра 91-й асобнай танкавай брыгады, удзельнічаў у Барвенкава-Лазоўскай наступальнай аперацыі  (руск.). З сакавіка 1942 года — камандзір 91-й танкавай брыгады, вызначыўся ў абарончых баях у Данбасе ўлетку 1942 года, у абарончым і наступальным этапах Сталінградскай бітвы, змагаючыся на Паўднёвым, Паўднёва-Заходнім, Сталінградскім і Данскім франтах. Палкоўнік (30.11.1942).

Увесну 1943 года брыгада была перакінутая на Цэнтральны фронт і ўключана ў склад 3-й гвардзейскай танкавай арміі  (руск.), у якой ваяваў да канца вайны. На чале брыгады геройску змагаўся на Варонежскім, Бранскім, Цэнтральным, 1-м Украінскім франтах у Курскай бітве на Арлоўскім напрамку, у бітве за Дняпро, у вызваленні Кіева  (руск.) і Фастава. За гераізм у баях за Фастаў, дзе брыгада толькі за дзень бою знішчыла 30 танкаў ворага, палкоўніку І. І. Якубоўскаму 10 студзеня 1944 года прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Увесну 1944 года танкавая брыгада  (руск.) палкоўніка Якубоўскага паспяхова дзейнічала ў Праскураўска-Чарнавіцкай наступальнай аперацыі  (руск.).

З чэрвеня 1944 года Якубоўскі — намеснік камандзіра 6-га гвардзейскага танкавага корпуса 3-й гвардзейскай танкавай арміі  (руск.). Удзельнічаў у Львоўска-Сандамірскай аперацыі  (руск.), у баях па абароне і пашырэнню Сандамірскага плацдарма, у Вісла-Одэрскай аперацыі ў студзені 1945 года. У гэтых аперацыях камандаваў перадавымі атрадамі корпуса, дзейнічаючы на ​​лязе ўдару танкавай арміі. За геройскія дзеянні ў Львоўска-Сандамірскай аперацыі палкоўніку Якубоўскаму другасна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза указам ад 23 верасня 1944 года[5].

З красавіка 1945 года — намеснік камандзіра 7-га гвардзейскага танкавага корпуса ў той жа арміі, удзельнічаў у Берлінскай і Пражскай аперацыях. генерал-маёр танкавых войскаў  (руск.) (20.04.1945). Адзначаўся выдатнай асабістай мужнасцю, майстэрствам прыняцця нестандартных рашэнняў, уменнем дзейнічаць самастойна. У гады вайны некалькі разоў быў паранены, гарэў у танку.

Пасляваенны час

Thumb
Галоўнакамандуючы ГСВГ  (руск.) І. І. Якубоўскі (крайні злева) на вучэннях ННА ГДР, 14 кастрычніка 1960 г.
Thumb
Галоўнакамандуючы ГСВГ  (руск.) І. І. Якубоўскі сярод узнагароджаных адзначаных у перыяд Берлінскага крызісу 1961 года  (руск.). Бернау, 1962 год
Thumb
З кіраўніком ГДР Вальтэрам Ульбрыхтам, 12 кастрычніка 1970 года

Пасля вайны працягнуў службу намеснікам камандзіра танкавага корпуса ў Ленінградскай ваеннай акрузе[5]. У 1948 годзе скончыў Ваенную акадэмію Генеральнага штаба[5]. З сакавіка 1948 года — камандзір танкавай дывізіі ў Беларускай ваеннай акрузе. З красавіка 1952 года — камандуючы бранетанкавымі і механізаванымі войскамі Прыкарпацкай ваеннай акругі  (руск.)[5]. Генерал-лейтэнант танкавых войскаў  (руск.) (3.05.1953). Са снежня 1953 года камандаваў танкавай арміяй, з красавіка 1957 года — механізаванай арміяй.

З ліпеня 1957 года — першы намеснік Галоўнакамандуючага Групы савецкіх войскаў у Германіі  (руск.). Генерал-палкоўнік (18.08.1958). У красавіку 1960 года прызначаны Галоўнакамандуючым Групы савецкіх войскаў у Германіі[5]. У разгар Берлінскага крызісу  (руск.), калі рэзка абвастрылася пагроза ўзброенага канфлікту ў Еўропе, Галоўнакамандуючым Групы савецкіх войскаў у Германіі быў прызначаны Маршал Савецкага Саюза І. С. Конеў (жнівень 1961 года), а Якубоўскі быў пераведзены на пасаду яго першага намесніка, пры гэтым працягваючы кіраваць паўсядзённай дзейнасцю ГСВГ. Генерал арміі (27.04.1962). Пасля стабілізацыі становішча ў красавіку 1962 года Якубоўскі зноў вернуты на пасаду Галоўнакамандуючага Групы савецкіх войскаў у Германіі. Адзіны з военачальнікаў, хто займаў пасаду Галоўнакамандуючага ГСВГ двойчы.

Са студзеня 1965 года — камандуючы войскамі Кіеўскай ваеннай акругі.

З красавіка 1967 года — першы намеснік Міністра абароны СССР  (руск.), з ліпеня 1967 года адначасова і Галоўнакамандуючы аб’яднанымі ўзброенымі сіламі дзяржаў — удзельніц Варшаўскага дагавора. 12 красавіка 1967 года, адначасова з прызначэннем А. А. Грэчкі міністрам абароны, а Якубоўскага — яго першым намеснікам, Якубоўскаму прысвоена званне Маршала Савецкага Саюза.

З 1961 года — член ЦК КПСС.

Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР з 1962 года[5].

Памёр 30 лістапада 1976 года. Пахаваны ў Маскве ў некропалі каля Крамлёўскай сцяны[6].

Узнагароды і званні

Генерал арміі (27 красавіка 1962). Маршал Савецкага Саюза (12 красавіка 1967).

Савецкія ўзнагароды

Замежныя ўзнагароды

Сям’я

  • Жонка — Зінаіда Катлоўская.
  • Сястра — Якубоўская Алена Ігнацьеўна.

Ушанаванне памяці

Thumb
Фрагмент помніка Івану Якубоўскаму на плошчы ў гонар яго імя ў Горках

У Горках усталяваны бронзавы бюст І. І. Якубоўскага, на будынку Аршанскага чыгуначнага вучылішча, дзе вучыўся І. Якубоўскі, усталявана мемарыяльная дошка[5].

Мемуары

  • Земля в огне. Москва, 1975.
  • За прочный мир на земле. Москва, 1975.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #107885816 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q27302'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q36578'></a>
  2. Якубовский Иван Игнатьевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5061737'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17378135'></a>
  3. Iwan Ignatjewitsch Jakubowski // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q15706812'></a>
  4. Якубовский Иван Игнатьевич // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 716-717. — 737 с.

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.