From Wikipedia, the free encyclopedia
EE-11 Urutu — бразільскі бронетранспарцёр.
Engesa EE-11 Urutu | |
---|---|
Краіна паходжання | |
Вытворца | Engesa[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У пачатку 1960-х абаронная прамысловасць Бразіліі была нязначнай і абмяжоўвалася ў асноўным вытворчасцю стралковай зброі або рэканструкцыяй састарэлай амерыканскай тэхнікі. Паміж 1964 і 1967 гадамі ўрад запусціў праграму па адраджэнні зброевай прамысловасці[1]. На гэтым фоне машынабудаўнічая фірма Engenheiros Especializados SA (Engesa) распрацавала бронемашыну EE-9 Cascavel[2]. На базе браневіка ўзнік праект Carro Transporte de Tropas Anfíbio (CTTA). Ён прадугледжваўся як БТР на шасі EE-9[2]. Першы прататып быў завершаны ў 1970 годзе. Серыйная вытворчасць CTTA пачалася ў 1974 годзе[3]. У армію машына прынята пад пазначэннем EE-11 Urutu[4].
Кампаноўка ўсіх варыянтаў Urutu аднолькавая: аддзяленне кіравання размешчана ў пярэдняй левай частцы корпуса, з маторным аддзяленнем у пярэдняй правай частцы і дэсантным аддзяленнем у задняй[3]. Кіроўца забяспечаны люкам і трыма кіроўнымі перыскопамі[5]. Пасажыры могуць высаджвацца з дзвярэй па абодва бакі корпуса або з задняй часткі[3]. Дэсантнае аддзяленне абсталявана глядзельнымі блокамі і агнявымі адтулінамі. Корпус Urutu складаецца з двух розных слаёў зварной балістычнай сталі, які абараняе ад бранябойных боепрыпасаў калібра 7,62×39 мм[5].
Асноўным узбраеннем з’яўляецца 12,7-мм кулямёт Browning M2[3].
На машыне ўсталявана аўтаматычная каробка перадач Allison MT-643 (5 перадач наперад, 1 назад)[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.