c-кварк
From Wikipedia, the free encyclopedia
c-кварк, або зачараваны кварк (англ.: charm) — кварк з зарадам + 2⁄3e, які належыць да другога пакалення. Маючы масу 1,25 ГэВ (крыху больш, чым маса пратона), ён займае трэцяе месца па масе сярод кваркаў (пасля цяжкіх T- і B-кваркаў). Ён быў прадказаны ў 1970 г. Шэлданам Глэшау, Джонам Іліёпуласам і Лучана Маяні[1] і ўпершыню зарэгістраваны ў 1974 г. у выніку адкрыцця J/ψ-часціцы ў SLAC групай, якой кіраваў Бертан Рыхтэр[2], і ў BNL групай, якой кіраваў Сэмюэл Чаа Чунг Цінг[3]. Група з BNL назвала новую часціцу J, група з SLAC прапанавала назву ψ. Пасля непрацяглай спрэчкі пра імя часціцы быў прыняты кампраміс J/ψ. Гэтая часціца з так званай схаванай чароўнасцю (чармоній) складаецца з зачараваных кварка і антыкварка.
Хуткія факты сімвал, маса ...
сімвал | с |
---|---|
маса | 1,25 ± 0,09 ГэВ/c² |
лік відаў | 3 |
статыстыка | ферміён |
група | кварк |
пакаленне | другое |
узаемадзеянне |
моцнае, слабае, электрамагнітнае, гравітацыйнае |
квантавыя лікі | |
электрычны зарад | +2/3 e |
спін | ½ |
каляровы зарад | r, g, b |
Іншыя ўласцівасці і звесткі | |
састаў часціцы | фундаментальная часціца |
адкрыта | Бёртан Рыхтэр і інш. і Сэмюэл Ч. Ч. Тынг і інш., 1974 |
тэарэтычна абгрунтавана | Глэшау, Іліопулас, Маяні (1970) |
Закрыць