Пратон
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Пратон (значэнні).
Пратон (ад стар.-грэч.: πρώτος — «першы, асноўны») — стабільная элементарная часціца, ядро атама вадароду. З'яўляецца найлягчэйшым ферміённым адронам і ўваходзіць у групу барыёнаў.
Хуткія факты сімвал, маса ...
сімвал |
|
---|---|
маса | 938,272046(21) МэВ[1] |
антычасціца |
Антыпратон |
класы | ферміён, адрон, барыён, N-барыён, нуклон |
квантавыя лікі | |
электрычны зарад | +1 |
спін | 1/2 |
ізатапічны спін | 1/2 |
барыённы лік | 1 |
дзіўнасць | 0 |
чароўнасць | 0 |
Іншыя ўласцівасці і звесткі | |
час жыцця | >2,9×1029 гадоў |
каналы распаду | няма |
састаў часціцы | uud |
Закрыць
Маса пратона = 1,672614(14)
10 −24 г (ці 938,27200 ± 0,00004 МэВ). Электрычны зарад пратона дадатны: e = +1,6021892
10 −19 Кулон. Спін пратона ½. Разам з нейтронамі пратоны ўтвараюць атамныя ядры ўсіх хімічных элементаў.
Уяўленне пра пратон узнікла ў 1910-х гады як гіпотэза, паводле якой усе ядры атамаў складаюцца з ядраў атамаў вадароду. Паняцце пратон уведзена ў пачатку 1920-х гадоў Э. Рэзерфордам, які ў 1919—1920 гг. назіраў атамы атамаў вадароду, выбітыя α-выпраменьваннем з атамаў іншых элементаў[2].