From Wikipedia, the free encyclopedia
Адрон[1] (ад стар.-грэч.: ἁδρός — моцны, цяжкі) — клас элементарных часціц, якія ўдзельнічаюць у моцным узаемадзеянні. Да адронаў належаць мезоны, барыёны і ўсе рэзанансы. Моцнае ўзаемадзеянне адрознівае адроны ад лептонаў і фатонаў, для якіх характэрны толькі слабыя і электрамагнітныя ўзаемадзеянні. Што тычыцца класіфікацыі адронаў, то агульнапрынятай лічыцца класіфікацыя на падставе ўнітарнай сіметрыі, паводле якой адроны аб’ядноўваюцца ў групы (унітарныя мультыплеты). Унітарная сіметрыя прывяла да гіпотэзы пра існаванне больш фундаментальных часціц — кваркаў, з якіх у некаторым сэнсе і пабудаваны адроны.
У апошні час былі выяўленыя так званыя экзатычныя адроны, якія таксама моцна ўзаемадзейнічаюць, але не ўкладваюцца ў рамкі кварк-антыкваркавае ці трохкваркавай класіфікацыі адронаў. Некаторыя адроны пакуль проста падазраюцца ў экзатычнасці.
Экзатычныя адроны падзяляюцца на:
Тэрмін «адрон» прапанаваны савецкім фізікам Л. Б. Окунем у 1962 годзе[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.