Фундаментальныя ўзаемадзеянні
From Wikipedia, the free encyclopedia
Фундаментальныя ўзаемадзеянні — тыпы ўзаемадзеяння элементарных часціц і складзеных з іх цел, якасна адрозніваюцца.
На сёння дакладна вядома існаванне чатырох фундаментальных узаемадзеянняў:
Пры гэтым электрамагнітнае і слабае ўзаемадзеяння з'яўляюцца праявамі адзінага электраслабага ўзаемадзеяння.
Вядуцца пошукі іншых тыпаў фундаментальных узаемадзеянняў, як у з'явах мікрасвету, так і ў касмічных маштабах, аднак пакуль якога-небудзь іншага тыпу фундаментальнага ўзаемадзеяння не выяўлена.
У фізіцы механічная энергія дзеліцца на два віды — патэнцыяльную і кінетычную энергію. Прычынай змены руху цел (змены кінетычнай энергіі) з'яўляецца сіла (патэнцыяльная энергія) (гл. другі закон Ньютана). Даследуючы навакольны свет, мы можам заўважыць мноства самых разнастайных сіл: сіла цяжару, сіла нацяжэння ніткі, сіла сціску спружыны, сіла сутыкнення цел, сіла трэння, сіла супраціўлення паветра, сіла выбуху і г. д. Аднак калі была высветлена атамарная структура рэчыва, стала зразумела, што ўся разнастайнасць гэтых сіл ёсць вынік узаемадзеяння атамаў адзін з адным. Паколькі асноўны від міжатамных узаемадзеянняў — электрамагнітны, то, як аказалася, большасць гэтых сіл — толькі розныя праявы электрамагнітнага ўзаемадзеяння. Адно з выключэнняў складае, напрыклад, сіла цяжару, прычынай якой з'яўляецца гравітацыйнае ўзаемадзеянне паміж целамі, якія валодаюць масай.