Верасень — адбылася 1-я Мінская мастацкая выстаўка, арганізаваная мастацкім аддзелам галоўпалітасветы, у якой паказалі свае працы мастакі М. Філіповіч, Я. Кругер, Д. Полазаў, В. Кудрэвіч, І. Гембіцкі, М. Станюта, М. Аксельрод, П. Мрачкоўская, І. Валадзько, П. Гуткоўскі, С. Каўроўскі, І. Слепян і інш[1].
У Віцебску адбылася персанальная выстаўка жываісу, скульптуры і графікі А. Бразера.
У Маскоўскім габрэйскім камерным тэатры адбылася персанальная выстаўка М. Шагала.
Акадэмічным цэнтрам Наркамасветы БССР была арганізаваная экспедыцыя па вывучэнню і даследаванню беларускага народнага мастацтва, у складзе якой былі мінскія мастакі Дзмітрый Полазаў (кіраўнік), Павел Гуткоўскі, Янкель Кругер, Канстанцін Елісееў(руск.)(бел., фалькларыст і кампазітар Уладзімір Тэраўскі і інш. Толькі ў Слуцку і навакольных вёсках за шэсць тыдняў было сабрана і часткова сфатаграфавана мноства помнікаў старажытнага мастацтва, знойдзена значная колькасць узораў слуцкіх паясоў і тканін. Са Стэфанаўской царквы XVII стагоддзя ў Слуцку экспедыцыяй быў вывезен абраз «Ушэсце Гасподне» XVII стагоддзя, які належыць беларускай школеіканапісу (цяпер у НММ РБ). Пра вынікі працы Дзмітрый Полазаў зрабіў даклад на пасяджэнні Мінскага таварыства гісторыі і старажытнасці[2].
31 ліпеня — Ігар Радаман (пам. 1992), мастак-жывапісец родам з Беларусі, партрэтыст, пейзажыст, аўтар манументальных роспісаў і нацюрмортаў; заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1982)