краіна ў Еўропе From Wikipedia, the free encyclopedia
Чарнагорыя (чарн.: Crna Gora, Црна Гора — ад тапоніма «Чорная гара») — дзяржава на адрыятычным узбярэжжы Балканскага паўвострава ў паўднёва-ўсходняй Еўропе. Чарнагорыя мае сухапутныя межы з Харватыяй на захадзе, Босніяй і Герцагавінай на паўночным захадзе, Сербіяй на паўночным усходзе, Косавам на ўсходзе і Албаніяй на паўднёвым усходзе. На захадзе краіна абмываецца Адрыятычным морам.
| |||||
Гімн: «Ој, свијетла мајска зоро» | |||||
Дата незалежнасці | 3 чэрвеня 2006 (ад Сербіі і Чарнагорыі) | ||||
Афіцыйная мова | Чарнагорская | ||||
Сталіца | Падгорыца[1] | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Падгорыца, Нікшыч, Плеўля | ||||
Форма кіравання | Парламенцкая рэспубліка | ||||
Прэзідэнт Старшыня Улады | Якаў Мілатавіч Дрытан Абазавіч | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні | 161-я ў свеце 13.812 км² 1,5 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2018) • Перапіс (2011) • Шчыльнасць | 622.359[2] чал. (163-я) 620.039 чал. 45 чал./км² (133-я) | ||||
ВУП (ППЗ) • Разам (2019) • На душу насельніцтва |
$12,438 млрд $19.907 (74-ы) | ||||
ВУП (намінал) • Разам (2019) • На душу насельніцтва |
$5,443 млрд $8.711 (80-ы) | ||||
ІРЧП (2017) | 0,814[3] (вельмі высокі) (50-ы) | ||||
Этнахаронім | Чарнагорцы | ||||
Валюта | Еўра[4] | ||||
Інтэрнэт-дамен | .me | ||||
Код ISO (Alpha-2) | ME | ||||
Код ISO (Alpha-3) | MNE | ||||
Код МАК | MNE | ||||
Тэлефонны код | +382 | ||||
Часавыя паясы | +1 | ||||
|
Чарнагорыя падзяляецца на тры геаграфічных рэгіёны: адрыятычнае ўзбярэжжа, адносна раўнінная цэнтральная частка, горныя сістэмы Дынарскіх Альпаў на поўначы і ўсходзе. Да прыродных славутасцяў краіны адносяцца Скадарскае возера на мяжы з Албаніяй і самы глыбокі ў Еўропе рачны каньён — каньён ракі Тара ў нацыянальным парку Дурмітар на аднайменным нагор’і. Значныя плошчы краіны занятыя лясамі.
У старажытныя часы тэрыторыя сучаснай Чарнагорыі была заселена ілірыйскімі плямёнамі, у Рымскую эпоху ўваходзіла ў склад правінцый Панонія і Далмацыя. У VII стагоддзі сюды прыйшлі славяне, а ў XI стагоддзі паўстала першае незалежнае (ад Візантыі) княства Дукля. З XV па XVII стагоддзі цягнулася асманскае панаванне, зрэшты, падпарадкаваць краіну цалкам туркі так і не здолелі. У канцы XVII стагоддзя Чарнагорыя стала першай дэ-факта незалежнай славянскай дзяржавай на Балканах. Пасля Першай сусветнай вайны увайшла ў склад Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў, з 1929 па 2006 гады (акрамя перыяду фашысцкай акупацыі) была часткай Югаславіі. У 1992—2006 гадах засталася адным з двух складнікаў спачатку Югаславіі, у 2003—2006 гадах — Сербіі і Чарнагорыі (т.зв. «Малая Югаславія»). У 2006 годзе адной з апошніх у свеце атрымала незалежнасць.
Чарнагорыя — адна з самых маладых краін на карце свету. Сёння гэта парламенцкая рэспубліка. Пачынаючы з 1990 года, краінай кіруе Дэмакратычная партыя сацыялістаў Чарнагорыі. Унітарная дзяржава, дзеліцца на 23 муніцыпалітэты. З’яўляецца адным з заснавальнікаў Міжземнаморскага Саюза і членам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, Сусветнай гандлёвай арганізацыі, Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, Савета Еўропы, Арганізацыі Паўночнаатлантычнага дагавора і Цэнтральнай еўрапейскай асацыяцыі свабоднага гандлю.
У пачатку XXI стагоддзя насельніцтва Чарнагорыі складае каля 620 тысяч жыхароў. Пераважае славянскае насельніцтва. Для чарнагорцаў характэрны дуалізм нацыянальнай свядомасці: яны і сербы, і чарнагорцы адначасова; а чарнагорская мова лічыцца варыянтам сербскай. Рэлігія ў асноўным праваслаўе. Падгорыца — сталіца і найбуйнейшы горад у краіне, Цэтынэ — былая каралеўская сталіца, гістарычны і культурны цэнтр.
Чарнагорыя класіфікуецца Сусветным банкам як краіна з прыбыткам, вышэйшым за сярэдні. Грашовая адзінка — еўра, пры гэтым Чарнагорыя не з’яўляецца часткай еўразоны. Асноўныя віды эканамічнай дзейнасці: турызм, прамысловасць (металургія, электратэхнічная, харчовая), сельская гаспадарка.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.