Стэфан Воіслаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Стэфан Воіслаў

Стэфан Воіслаў — кіраўнік сербскага княства Дукля з 1040 па 1052. Сын нейкага Драгаміра, пра якога нічога невядома. У візантыйскіх хроніках няма дакладных звестак пра яго паходжанне. Некаторыя называюць яго сербам з Травуніі ў сённяшняй Герцагавіне.

Хуткія факты Стэфан Воіслаў, Нараджэнне ...
Закрыць

Высокія падаткі, якія спаганяла Візантыя, прывялі да антывізантыйскага паўстання. Быўшы архонтам у Чарнагорыі, Стэфан Воіслаў заручыўся падтрымкай прыбярэжных гарадоў, у тым ліку размешчаных у паўночнай Албаніі, і ўзначаліў яго паўстанне. Першае паўстанне было падушана, аднак падчас другога паўстання Стэфан Воіслаў перамог візантыйскія войскі і вярнуў некаторым сербскім землям незалежнасць, страчаную больш за сто гадоў таму.

Пашырыў сваю ўладу на Герцагавіну і паўднёвую Далмацыю. Цэнтральная Сербія (Рашка) таксама прызнала ўладу Стэфана Воіслава.

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.