Цьюпела
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Цьюпела[9] (англ.: Tupelo) — горад у штаце Місісіпі (ЗША). Насельніцтва — 38 312 чал. (2019 г.).
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Горад Цьюпела знаходзіцца ў пагорыстай мясцовасці на паўночным усходзе Місісіпі за 257 км ад Джэксана. Клімат субтрапічны вільготны. Сярэдняя тэмпература ліпеня дасягае +27,9 °C, студзеня — +0,9 °C. Цьюпела ўваходзіць у зону частых тарнада. Найбольш разбуральны адбыўся ў 1936 г.
Горад Цьюпела быў заснаваны перасяленцамі з Агая ў 1867 г. каля тагачаснай чыгуначнай магістралі. Галоўнымі заняткамі мясцовых жыхароў першапачаткова былі здабыча драўніны і транспартнае абслугоўванне камерцыйных грузаў (пераважна бавоўны). Некаторы час горад меў назву Гам-Понд, але пазней стаў вядомы як Цьюпела з-за аднайменных кізілакветных дрэў, што раслі ў наваколлі. Горад стаў знакаміты як радзіма амерыканскага спевака Элвіса Прэслі.
Цьюпела — важны транспартны цэнтр на поўначы Місісіпі, перакрыжаванне аўтамагістралей. У ім працуе рэгіянальны аэрапорт. Прамысловасць прадстаўлена прадпрыемствамі па вытворчасці дэталяў для аўтамабіляў і ваенных самалётаў, а таксама сельскагаспадарчай прадукцыі. Развіваюцца турызм, інфармацыйныя тэхналогіі, сферы фінансавага і медыцынскага абслугоўвання.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.