Аўтамагістраль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аўтамагістра́ль, аўтастра́да — дарога, адмыслова пабудаваная і прызначаная для руху аўтатранспартных сродкаў, якая не абслугоўвае прыдарожныя ўладанні і якая:
- за выключэннем асобных месцаў ці ў часовым парадку мае для абодвух кірункаў руху асобныя праезныя часткі, адлучаныя адна ад адной падзяляльнай паласой, не прызначанай для руху, ці, у вылучных выпадках, іншымі сродкамі;
- не мае скрыжаванняў на адным узроўні ні з дарогамі, ні з чыгуначнымі ці трамвайнымі шляхамі, ні з пешаходнымі дарожкамі;
- адмыслова пазначана ў якасці аўтамагістралі.

У Беларусі аўтамагістраль пазначаецца знакам 5.1.
Гісторыя

Першая аўтамагістраль (аўтастрада) была пабудавана ў 1924 годзе на поўначы Італіі працягласцю 85 км, яна злучыла Мілан і Варэзе. Да 1939 года было пабудавана прыкладна 500 км аўтамагістраляў.
У Германіі працягласць аўтабанаў да 1942 года складала каля 2100 км.
Пасля Другой сусветнай вайны аўтамагістралі будаваліся ва Францыі і Вялікабрытаніі. Самае актыўнае будаўніцтва вялося ў ЗША, дзе да 1974 года налічвалася 70 800 км хуткасных аўтамагістраляў.
Афіцыйнае тлумачэнне
Міжнародныя прававыя акты
- n.i ст.1 гл.1 Канвенцыі пра дарожны рух (Вена, 8.11.1968).
Прававыя акты РБ
- Указ Прэзідэнта РБ № 551 ад 28.11.2005 г. (зацверджаны Правілы дарожнага руху).
- Указ Прэзідэнта РБ № 526 ад 18.10.2007 г. (змены ў Правілы).
Гл. таксама
- Аўтабан
- Хайвэй
- Класіфікацыя аўтамабільных дарог
- Дарожны затор
- Аўтамабіль
- Выхлапныя газы
Спасылкі
- Указ Прэзідэнта РБ № 551 ад 28.11.2005 г. Архівавана 13 лютага 2007.
- Указ Прэзідэнта РБ № 526 ад 18.10.2007 г.(недаступная спасылка)
- Аўтамагістраль — дарожны знак адмысловых прадпісанняў. Вонкавы выгляд і правілы ўжывання.
Артыкулы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.