Аўтабан
нацыянальнае шашы ў Германіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Аўтабан (ням.: Autobahn) — у Германіі, Аўстрыі і Швейцарыі - хуткасная аўтамагістраль/аўтастрада.

Прызначана для руху транспартных сродкаў з высокай хуткасцю, праезныя часткі для кожнага напрамку руху падзеленыя бар'ерам ці іншым будаўніча-тэхнічным чынам і маюць не менш двух палос для руху ў кожным кірунку, а таксама часта шырокую абочыну для прыпынку ў непрадбачаных выпадках.
На аўтабанах адсутнічаюць перакрыжаванні і, адпаведна, святлафоры. Перасячэнні аўтабанаў выкананыя выключна шматузроўневымі развязкамі. Усе з'езды і выезды на аўтабаны абсталяваны палосамі запаволення і паскарэння. Выезд на аўтабаны для транспартных сродкаў, максімальная дазволеная хуткасць якіх ніжэй за 60 км/гадз. (напрыклад, мапеды або трактара), а таксама для веласіпеднага і коннага транспарту забаронены.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.