From Wikipedia, the free encyclopedia
Фёдар Фёдаравіч Раўчакоў (17 верасня 1910—20 красавіка 1952) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).
Фёдар Фёдаравіч Раўчакоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 верасня 1910 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 красавіка 1952 (41 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1928—1945 |
Бітвы/войны | Савецка-фінляндская вайна, 1939-1940, Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Ф. Ф. Раўчакоў нарадзіўся ў вёсцы Кузькавічы (зараз ў Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці). Скончыў сярэднюю школу. У Чырвонай Арміі з 1928 года. У 1933 г. скончыў ваенную ветэрынарна-фельчарскую школу ў Ленінградзе і служыў у 25-й кавалерыйскай дывізіі. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гг. Падчас Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1941 г. на Паўднёва-Заходнім, 1-м Беларускім і 2-м Беларускім франтах. У 1943 годзе скончыў 2-е Маскоўскае пяхотнае вучылішча. Удзельнічаў у баях на ўзбярэжжы Ладажскага возера, абароне Ленінграда, вызваленні гарадоў Смаленск, Сафонава, на подступах да Віцебска, вызваленні Польшчы, Вісла-Одэрскай аперацыі і інш.
Рота 965-га стралковага палка 274-й стралковай дывізіі пад камандаваннем старшага лейтэнанта Ф. Раўчакова вызначылася 29 ліпеня 1944 года — у ліку першых фарсіравала раку Вісла і захапіла плацдарм у раёне горада Пулавы (Польшча), адбіла 8 контратак праціўніка, захапіла вышыню і садзейнічала пераправе іншых падраздзяленняў палка.
З 1945 года Ф. Ф. Раўчакоў у запасе. Жыў у Ленінградзе і працаваў у міліцыі. Памёр 20 красавіка 1952 г. Пахаваны ў вёсцы Буткава Лужскага раёна Ленінградскай вобласці.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.