From Wikipedia, the free encyclopedia
Фердынанд III (ням.: Ferdinand III.; 13 ліпеня 1608, Грац — 2 красавіка 1657, Вена) — імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі з 15 лютага 1637 года, кароль Венгрыі (часткі каралеўства з 26 лістапада 1625 года, (каранацыя 8 снежня 1626 года), усяго каралеўства ў 1637—1647 гадах), кароль Чэхіі з 21 лістапада 1627 года (каранацыя 25/26 лістапада 1627 года). Імперскі фельдмаршал (1634 год). Сын Фердынанда II і Марыі Ганны (8 снежня 1574 — 8 сакавіка 1616), дачкі герцага Баварскага Вільгельма V.
Фердынанд III | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Ferdinand III. | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Фердынанд II | ||||||
Пераемнік | Леапольд I | ||||||
|
|||||||
Каранацыя | 8 снежня 1626 | ||||||
|
|||||||
Каранацыя | 26 лістапада 1627 | ||||||
Нараджэнне |
13 ліпеня 1608[1][2][…] |
||||||
Смерць |
2 красавіка 1657[1][2][…] (48 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Габсбургі | ||||||
Бацька | Фердынанд II Габсбург | ||||||
Маці | Марыя Ганна Баварская[d] | ||||||
Жонка | Марыя Ганна Іспанская[4], Марыя Леапальдзіна Аўстрыйская[d][4] і Элеанора Ганзага[4] | ||||||
Дзеці | Фердынанд IV Габсбург, Марыяна Аўстрыйская[d], Леапольд I Габсбург[5], Карл Ёзеф Габсбург[d], Элеанора Марыя Аўстрыйская[6], Марыя Ганна Ёзэфа Аўстрыйская[d], Філіп Аўгуст Габсбург[d][7], Максіміліян Томас Габсбург[d][7], Марыя Габсбург[d][7], Тэрэзія Марыя Язефа Габсбург[d][7] і Фердынанд Ёзеф Алаіз Габсбург[d][7] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Аўтограф | |||||||
Званне | генералісімус | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Яшчэ пры жыцці бацькі, у 1625 годзе, ён быў каранаваны каралём Венгрыі, а ў 1627 годзе і каралём Багеміі, тым не менш імператар зусім не даваў яму актыўна ўмешвацца ў справы. Толькі ў апошнія гады жыцця бацькі, асабліва пасля смерці Валенштэйна, Фердынанд III выступае на ніву палітычнай дзейнасці.
У 1634 годзе, падчас Трыццацігадовай вайны ён нанёс шведам рашучае паражэнне пры Нёрдлінгене (6 і 7 верасня), пасля чаго яго войска страшна разрабавалі Вюртэмберг і іншыя землі, якія патрапілі ім у рукі.
Фердынанд у 1637 годзе заняў імператарскі прастол пасля смерці бацькі, цалкам бесперашкодна, збольшага дзякуючы папулярнасці, якую ён набыў сабе Нёрдлінгенскай перамогай. Ён менш падпарадкоўваўся езуітам, чым яго бацька, але тым не менш, нягледзячы на жаданне скончыць бясконцую і спусташальную вайну, доўга не згаджаўся нават на самыя сціплыя саступкі пратэстантам.
У 1647 годзе Фердынанд ледзь не патрапіў у палон да шведскага правадыра партызанаў-наезнікаў Гельмгольда Урангеля, яго паспелі выратаваць з вялікай цяжкасцю.
У 1648 годзе Фердынанд нарэшце пагадзіўся на складанне Вестфальскага міру, які падараваў вядомыя правы пратэстантам (рэфарматам і лютэранам). Вызваліць свае ўладанні ад блукаўшых там і сям ваенных і разбойніцкіх шаек Фердынанду атрымалася толькі ў 1654 годзе. Валадаранне яго ва ўнутранай гісторыі імперыі прайшло бясследна. Ён быў здольным музыкантам і кампазітарам.
У 1631 годзе ажаніўся з Марыяй Ганна Іспанскай, малодшай дачкой караля Філіпа III. Дзеці:
У 1648 годзе Фердынанд ажаніўся другі раз з Марыяй Леапальдзінай, эрцгерцагіняй Аўстрыйскай, дачкой Леапольда V. Мелі аднаго сына:
У 1651 годзе ён ажаніўся з Элеанорай Ганзага, дачкой Карла II Ганзага. Дзеці:
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Каралінгі — Саксонская дынастыя — Салічная дынастыя — Гогенштаўфены — Вітэльсбахі — Габсбургі |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.