Remove ads
горад у Аўстрыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Грац (ням.: Graz, славенск.: Gradec) — горад на паўднёвым усходзе Аўстрыі, цэнтр федэральнай зямлі Штырыя. Грац — другі па велічыні горад Аўстрыі, налічвае больш 290 тысяч жыхароў (2010 год).
Горад
Грац
Graz
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Стары горад Граца належыць да найлепш захаваных цэнтраў гарадоў у Еўропе, у 1999 годзе ён быў уключаны ЮНЕСКА ў Спіс сусветнай спадчыны.
Назва горада пайшла ад славенскага слова Gradec, якое азначае «малы замак». Гэта даказвае, што горад узнік на месцы старажытнага славянскага паселішча. Першыя згадкі аб Грацы адносяцца да 881 года, які ў гэты час быў уласнасцю ўладароў Штырыі. У 1281 годзе Грац атрымаў гарадскія правы ад Рудольфа I Габсбурга. З першай паловы ХV стагоддзя і да XVII стагоддзя Грац быў сталіцай штырыйскай веткі дынастыі Габсбургаў. Пад іх уладай горад атрымаў значнае развіццё, у XVI стагоддзі на гары Шлосберг быў пабудаваны замак для абароны ад туркаў. У 1586 годзе ў Грацы ўзнік першы універсітэт. У 1809 годзе горад быў абложаны, але не ўзяты напалеонаўскімі войскамі.
Дзякуючы свайму геаграфічнаму становішчу, горад Грац апынуўся на скрыжаванні адразу некалькіх культур: нямецкай, балканскай і міжземнаморскай. Шмат стагоддзяў архітэктары і мастакі з гэтых рэгіёнаў мянялі аблічча горада, які стаў своеасаблівым «плавільным катлом» для розных нацыянальных традыцый. У час знаходжання пад уладай Габсбургаў Грац прадстаўляе сабою адначасова тыповы і ўнікальны горад Цэнтральнай Еўропы. Кожная эпоха і кожная культура знайшла на яго вуліцах сваё архітэктурнае ўвасабленне, і часта гэта не шараговыя пабудовы, а шэдэўры. Тут готыка суседнічае з мадэрнам, а барока не супярэчыць ракако. У горадзе можна адчуць атмасферу Сярэдневякоўя, заплутаўшы ў яго вузкіх завулках ці трапіўшы ў арсенал, дзе захоўваецца адна з самых вялікіх у свеце калекцый зброі. Гадзіннікавая вежа, якая засталася ад замка Шлосберг, разбуранага напалеонаўскімі войскамі, як і раней адбівае гарадскі час, пры гэтым маленькая стрэлка паказвае хвіліны, а вялікая — гадзіны.
У нашы дні Грац з'яўляецца важным прамысловым, культурным і турыстычным цэнтрам. У горадзе знаходзяцца 4 універсітэты і 2 вышэйшыя школы, у якіх вучацца каля 40 тыс. студэнтаў. Грац быў культурнай сталіцай Еўропы ў 2003 годзе і горадам кулінарных задавальненняў у 2008 годзе. У горадзе атрымалі развіццё веласіпедная, машынабудаўнічая, хімічная, харчовая і тэкстыльная галіны прамысловасці. Міжнародны кірмаш Граца з'яўляецца важным камерцыйным і прамысловым мерапрыемствам паўднёва-ўсходняй Еўропы.
У горадзе працуе трамвайная сістэма — Грацкі трамвай.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.