From Wikipedia, the free encyclopedia
Сцяпан Акімавіч Красоўскі (20 жніўня 1897, вёска Глухі, Быхаўскі раён, Магілёўская вобласць — 21 красавіка 1983) — Герой Савецкага Саюза (1945), маршал авіяцыі.
Сцяпан Акімавіч Красоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 жніўня 1897[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 красавіка 1983[1] (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | Авіяцыя РСЧА (ВПС) УС СССР |
Гады службы | 1916—1983 |
Званне |
|
Камандаваў |
2-я паветраная армія, Ваенна-паветраная акадэмія імя Ю. А. Гагарына |
Бітвы/войны |
Першая сусветная вайна, Грамадзянская вайна ў Расіі, Савецка-фінская вайна 1939—1940 гг., Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 1916 г. прызваны ў царскую армію, ваяваў на Заходнім фронце. З сакавіка 1917 г. у 25-м карпусным авіяатрадзе, выбіраўся членам салдацкага камітэта. За рэвалюцыйную прапаганду сярод салдат быў арыштаваны. З лістапада 1917 г. у Чырвонай гвардыі, потым у Чырвонай Арміі. У Грамадзянскую вайну на Усходнім і Каўказскім франтах: авіяматарыст, начальнік сувязі авіяатрада, ваенкам. У 1927 г. скончыў курсы ўдасканалення начсаставу ВПС, у 1936 г. — Ваенна-паветраную інжынерную акадэмію імя Жукоўскага. Камандаваў авіяцыйнымі брыгадай, корпусам, раёнам ваеннай акругі.
Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гг. У 1940—1941 гг. начальнік авіяцыйнага вучылішча, памочнік камандуючага, камандуючы ВПС Паўночна-Каўказскай акругі. У Вялікую Айчынную вайну на Паўднёвым, Бранскім, Паўднёва-Заходнім, Варонежскім і 1-м Украінскім франтах, камандуючы ВПС 56-й арміі, ВПС Бранскага фронту, 2-й і 17-й паветранымі арміямі. Удзельнічаў у распрацоўцы і правядзенні баявых аперацый савецкіх войск пад Растовам-на-Доне, Сталінградам і Курскам, па фарсіраванню Дняпра, Корсунь-Шаўчэнкаўскай, Львоўска-Сандамірскай, Ніжне-Сілезскай, Берлінскай і Пражскай аперацый. Вызначыўся ўмелым камандаваннем авіяцыяй і арганізацыяй узаемадзеяння з наземнымі войскамі пры авалоданні Берлінам, Дрэздэнам і вызваленні Прагі. З 1945 г. на камандуючых пасадах у ВПС, Далёкаўсходняй, Маскоўскай, Паўночна-Каўказскай і Беларускай ваенных акругах. У 1956—1968 гг. узначальваў Ваенна-паветраную акадэмію імя Гагарына. З 1970 г. ваенны інспектар-саветнік Групы генеральных інспектараў Міністэрства абароны СССР. Член Цэнтральнай рэвізійнай камісіі КПСС у 1961—1966 гг., член ЦК КПБ у 1956—1960 гг.
Аўтар кнігі «Жыццё ў авіяцыі» (3-е выд., 1976). Узнагароджаны шасцю ордэнамі Леніна, ордэнам Кастрычніцкай рэвалюцыі, ордэнамі Суворава I і II ступеней, чатырма ордэнамі Чырвонага Сцяга і інш., а таксама чатырнаццаццю ордэнамі і медалямі Чэхаславакіі, Манголіі, Польшчы, Балгарыі, ГДР, Кітая, Венгрыі. Імем Красоўскага названа плошча ў Быхаве, яго імя прысвоена піянерскай дружыне Быхаўскай СШ № 3, вуліцы ў Варонежы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.