Валгаград
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Валгаград (руск.: Волгоград; да 1925 — Царыцын, да 1961 — Сталінград) — горад (з 1780 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Валгаградскай вобласці. Насельніцтва 1 018 898 чалавек (2024, 15-е месца ў Расіі). Найбуйнейшы прамысловы горад у Ніжнім Паволжы.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Горад размешчаны на правым беразе ракі Волгі ў яе ніжнім цячэнні. Працягнуўся ўздоўж берага ракі на 90 км.
Горад заснаваны ў XVI стагоддзі на востраве, насупраць упадзення ракі Царыцы ў Волгу, для абароны волжскага шляху на стыку Волгі і Дона. У пачатку XVII стагоддзя Царыцын згарэў; ізноў пабудаваны ў 1615 годзе на правым беразе Волгі. У XVII—XVIII стагоддзях Царыцын з’яўляўся буйным цэнтрам паўстанняў: у маі 1670 года горад быў захоплены атрадамі Сцяпана Разіна, у жніўні 1774 года войскі Емяльяна Пугачова разбілі пад Царыцынам буйны атрад царскіх войск. З 1782 года павятовы горад Саратаўскай губерні. У XIX стагоддзі былі пабудаваны найбуйнейшая на Волзе нафтабаза таварыства Нобель, кацельныя майстэрні француза Баро, Урала-Волжскі металургічны завод (1898) і інш. У другой палове XIX стагоддзя праз Царыцын прайшла чыгунка і ён ператварыўся ў буйны чыгуначны вузел, звязаны з цэнтрам Расіі, Данбасам, Каўказам.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.