From Wikipedia, the free encyclopedia
Емялья́н Іва́навіч Пугачо́ў (руск.: Емелья́н Ива́нович Пугачёв; каля 1742 — 21 студзеня 1775) — данскі казак, кіраўнік сялянскага паўстання 1773—1775 гадоў. Прэтэндэнт на расійскі трон у час праўлення Кацярыны II, выдаваў сябе за законнага цара Пятра III.
Емяльян Іванавіч Пугачоў | |
---|---|
руск.: Емельян Иванович Пугачёв | |
Імя пры нараджэнні | Емельян Иванович Пугачёв |
Род дзейнасці | рэвалюцыянер, ваенны, палітык |
Дата нараджэння | 1742 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 (21) студзеня 1775 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | праваслаўе |
Жонка | Ustinya Kuznetsova[d] і Sofia Pugacheva[d] |
Прыналежнасць | Расійская імперыя |
Бітвы/войны | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Емяльян Іванавіч Пугачоў нарадзіўся каля 1742 года ў станіцы Зімавейскай-на-Доне Данской Вобласці (цяпер станіца Пугачоўская, Валгаградская вобласць).
Данскі казак, харунжы (1770). Удзельнік Сямігадовай (1756—1763) і руска-турэцкай (1768—1774) войнаў. У 1771 годзе ўцёк ад ваеннай службы на раку Церак, там быў выбраны станічным атаманам.
У лютым 1772 года арыштаваны, уцёк да старавераў у Ветку на Гомельшчыне, у лістападзе — на рацэ Яік (цяпер Урал), дзе агітаваў казакаў пайсці на вольныя землі за раку Кубань. Арыштаваны, засуджаны на катаргу.
У маі 1773 года ўцёк з казанскага астрога на Яік, дзе паводле дамоўленасці з групай казакоў абвясціў сябе імператарам Пятром III (верасень 1773 года). Выступаў з утапічнай ідэяй «справядлівага» казацка-сялянскага царства. У час сялянскай вайны непісьменны Пугачоў паказаў вялікія арганізатарскія і ваенныя здольнасці. Жорстка распраўляўся з дваранамі і ўсімі, хто не прызнаваў яго імператарам.
Пасля канчатковага паражэння ад урадавых войск Пугачоў 19 верасня 1774 года быў схоплены групай сваіх прыбліжаных і неўзабаве выдадзены ўладам. Пакараны смерцю (чвартаваны) ў Маскве.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.