рака ў Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Урал (да 1775 года — Яік; башк.: ⓘ, каз.: Жайық) — рака ў Башкартастане, Чалябінскай і Арэнбургскай абласцях Расіі і Заходне-Казахстанскай і Атыраускай абласцях Казахстана. Даўжыня 2428 км. Вадазбор 231 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 0,225 тыс. м³/сек. Пачынаецца на схілах хрыбта Уралтау, да горада Орск цячэ ўздоўж усходніх схілаў Паўднёвага Урала ў вузкай даліне. Ніжэй горада Верхнеўральск набывае рысы раўніннай ракі. Ніжэй горада Магнітагорск цячэ сярод скалістых берагоў, шмат перакатаў. Ад горада Уральск даліна шырокая, шмат прытокаў, старыц і азёр. Упадае ў Каспійскае мора ніжэй горада Атырау, у вусці падзяляецца на 2 рукавы: Яіцкі і Залаты (суднаходны). Галоўныя прытокі: Ор, Ілек (злева), Сакмара (справа). Ледастаў у вярхоўях з пачатку лістапада да пачатку красавіка, у сярэднім і ніжнім цячэнні з канца лістапада да канца сакавіка. Сярэдні гадавы расход вады каля сяла Кушум 322 м³/с, ніжэй памяншаецца (каля горада Атырау 225 м³/с). Каля 80 % сцёку прыпадае на веснавое разводдзе, у час якога рака разліваецца больш чым на 10 км, у дэльце на некалькі дзясяткаў кіламетраў. Выкарыстоўваецца для арашэння ў сярэднім і ніжнім цячэнні. Вадасховішчы: Верхнеўральскае, Магнітагорскае, Ірыклінскае. Суднаходства ад горада Уральск. На Урале — гарады Верхнеўральск, Магнітагорск, Орск, Наватроіцк, Арэнбург (Расія), Уральск, Атырау (Казахстан)
Урал | |
---|---|
башк. Яйыҡ, kz Жайық | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 2428 км |
Басейн | 237 000 км² |
Расход вады | 400 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Урал |
• Вышыня | 760 м |
• Каардынаты | 54°42′03″ пн. ш. 59°25′02″ у. д.HGЯO |
Вусце | Каспійскае мора |
• Каардынаты | 46°53′02″ пн. ш. 51°37′01″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Каспійскае мора |
Краіна | |
Код у ДВР | 12010000112112200001016 |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.