Пярэжырскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Пярэ́жырскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Пярэжыр.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Смілавіцкага раёна Менскай акругі Беларускай ССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Смілавіцкім раёне БССР. 8 ліпеня 1931 года раён скасаваны, сельсавет далучаны да Пухавіцкага раёна. 12 лютага 1935 года сельсавет перададзены ў склад новаўтворанага Рудзенскага раёна. 6 ліпеня 1935 года раён перайменаваны ў Смілавіцкі, які з 11 лютага 1938 года атрымаў ранейшую назву. З 20 лютага 1938 года ў складзе Менскай вобласці.
У час Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года тэрыторыя сельсавета была акупіравана нямецкімі войскамі.
З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Пухавіцкага раёна. 1 красавіка 1960 года ў склад сельсавета ўключаны 13 населеных пунктаў (Альхоўка, Баравая Слабада, Берчукі, Едліна, Залессе, Навасады, Падбор’е, Пагуляйка, Паляны, пасёлак Паляны, Пяскі, Узляны і Ушанка)[1], якія былі перададзены 20 студзеня 1960 года ў склад Пухавіцкага раёна падчас скасавання Рудзенскага раёна. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Узлянскага сельсавета (10 населеных пунктаў: Баравая Слабада, Берчукі, Едліна, Залессе, Навасады, Пагуляйка, Падбор’е, Пяскі, Узляны, Ушанка), а ў склад Голацкага сельсавета з сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Зазер’е, Лешніца, Такарня і Яснаўка)[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (13 населеных пунктаў) — 1430 чалавек[3], з іх 90,1 % — беларусы, 6,6 % — рускія, 1,5 % — украінцы, 0,4 % — армяне, 0,4 % — палякі[4]; паводле перапісу 2019 года (19 населеных пунктаў) — 3111 чалавек[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.