п’еса Янкі Купалы From Wikipedia, the free encyclopedia
«Прымакі» — п’еса Янкі Купалы («сцэнічны жарт у адной дзеі»), завершаная 31 ліпеня 1913 года. Упершыню надрукаваная ў газеце «Рунь» у 1920 годзе (№ 5—8). Белавы аўтограф і машынапісны тэкст з праўкамі аўтара захоўваюцца ў Літаратурным музеі Янкі Купалы.[1]
«Прымакі» | |
---|---|
| |
Жанр |
п'еса камедыя сцэнічны жарт |
Аўтар | Янка Купала |
Мова арыгінала | беларуская |
Дата напісання | 31 ліпеня 1913 |
Дата першай публікацыі | 1920 |
Электронная версія | |
Тэкст твора ў Вікікрыніцах |
Падзеі твору адбываюцца на вёсцы. Максім Кутас прачынаецца ў чужой хаце і не можа зразумець, дзе ён і чаму сюды трапіў. Даведаўшыся, што начаваў у кумы Даміцэлі, ён, як і яна, вельмі перажывае. Але добра паснедаўшы, абое павесялелі і выправіліся шукаць: Даміцэля — мужа Трахіма Сініцу, Максім — жонку Паланею. Тыя (яны таксама начавалі разам) у сваю чаргу шукаюць іх. Урэшце ўсе збіраюцца ў хаце Трахіма і пачынаецца агульная валтузня і сварка. З’яўляюцца ўраднік з соцкім і высвятляюцца ўсе непаразуменні: на першы дзень Сёмухі Трахім і Максім у манапольцы, перапіўшы, заспрачаліся, чыя жонка горшая, ды, каб развязаць спрэчку, вырашылі імі памяняцца. Мацейка Кутас і Кацярына Сініца, якія кахаюць адзін аднаго, пасьмейваюцца са сваіх бацькоў. Калі ж тыя нарэшце мірацца паміж сабою, яны дамагаюцца іх блаславення.[1]
Твор напісаны ў жанры народнага анекдоту і камедыі становішчаў з выкарыстаннем фарсавых сітуацый. Для п’есы ўласцівыя дасціпнасць і сакавітасць мовы, кідкасць фарбаў у абмалёўцы характараў герояў. Хаця п’еса па сваім сацыяльным гучанні і мастацкім абанульненні не ўздымаецца да ўзроўню сваёй папярэдніцы — камедыі «Паўлінка», — набыты Купалам у часе працы над «Паўлінкай» вопыт і майстэрства камедыяграфа ў ёй вельмі адчуваюцца. Аўтар выкарыстаў у п’есе традыцыі і прыёмы народных камедый і інтэрмедый, народныя песні, прыпеўкі. Адчуваецца ўплыў «Пінскай шляхты» В. Дуніна-Марцінкевіча, асабліва ў абмалёўцы характараў галоўных герояў.[1]
На рускую мову п’есу пераклаў А. Пракоф’еў, на польскую — С. Артоўскі[1].
Камедыя заняла прыкметнае месца на беларускай прафесійнай і аматарскай тэатральнай сцэне. У 1936 годзе пастаноўку п’есы ажыццявіў Беларускі дзяржаўны тэатр (БДТ—2) і прадставіў разам з камедыяй «Паўлінка» на гастролях у Бабруйску.[2] Беларускі дзяржаўны тэатр (БДТ—1) паставіў «Вечар беларускіх вадэвіляў», у які побач з «Паўлінкай» увайшлі «Прымакі» (прэм’ера адбылася 25 мая 1944 года ў Томску). У 1972 годзе п’есу ставілі Гродзенскі абласны драматычны тэатр і Беларускі тэатр юнага гледача. П’еса ставілася як дыпломныя спектаклі ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце ў 1958 і 1979 гадах. П’есу таксама ставілі шматлікія народныя тэатры і самадзейныя калектывы Беларусі. У 1959 годзе п’еса ставілася на Беларускім радыё. Удзельнікамі радыёпастаноўкі сталі П. Малчанаў, В. Пола, Г. Глебаў, Г. Макарава. У 1967 годзе купалаўскі твор знайшоў сваё ўвасабленне ў тэлевізійным спектаклі Беларускага тэлебачання[1]. У 2007 годзе адбылася новая пастаноўка «Прымакоў» у Гродзенскім абласным драматычным тэатры.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.