Remove ads
беларускі акцёр тэатра і кіно From Wikipedia, the free encyclopedia
Глеб Глебаў, сапр.: Глеб Паўлавіч Сарокін (11 мая 1899, Вазнэсэнск, Елісаветградскі павет, Херсонская губерня, Расійская імперыя — 3 сакавіка 1967) — беларускі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст СССР (1948), Народны артыст БССР (1940)[3].
Глеб Глебаў | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | Глеб Паўлавіч Сарокін |
Дата нараджэння | 29 красавіка (11 мая) 1899 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 сакавіка 1967[2] (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | СССР |
Дзеці | Вольга Глебаўна Глебава[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр, палітык |
Псеўданімы | Глебаў |
Тэатр | БелАДТ імя Я. Купалы |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0322378 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў сям’і выхадцаў з Беларусі 29 красавіка (11 мая) 1899 года ў Вазнясенску (цяпер Мікалаеўскай вобласці Украіны) (па іншых крыніцах — у Васкрасенску Маскоўскай губерні) у сям’і чыгуначнага служачага.
У 1920 годзе скончыў Бендэрскую мужчынскую гімназію. У 1920—1921 гадах вучыўся ў Адэскім політэхнічным інстытуце.
У 1921—1923 гадах — артыст Адэскага калектыву рускай драмы (цяпер Адэскі акадэмічны рускі драматычны тэатр ), у 1924—1925 гадах — артыст Мікалаеўскага тэатра рускай драмы (цяпер Мікалаеўскі акадэмічны мастацкі рускі драматычны тэатр ), у 1925—1926 гадах — артыст Вазнясенскага рускага драматычнага тэатра.
З 1926 года — акцёр 1-га Беларускага драматычнага тэатра (цяпер Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы[3], (у 1941—1947 гадах — мастацкі кіраўнік).
У 1943 годзе ўзначальваў франтавую брыгаду тэатра[3].
Працаваў на радыё.
Дэпутат ВС СССР 6 склікання (1962—1966).
Г. Глебаў памёр 3 сакавіка 1967 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
Выбітны майстар камедыі. Высокае майстэрства пераўвасаблення, народнасць, якрасць знешняга малюнка ролі, пластычнасць, выразнасць, глыбокае пранікненне ў сутнасць характараў уласцівы яго творчасці[3].
Творчасць акцёра характарызавалася глыбокай псіхалагічнай глыбінёй, натуральнасцю, тонкім гумарам. Вызначаўся ў камедыйных ролях (Пустарэвіч ў «Паўлінцы» Я. Купалы, Туляга ў «Хто смяецца апошнім» К. Крапівы[3]).
Глеб Глебаў стварыў высокамастацкія класічныя вобразы: Чугуноў, Маргарытаў, Мамаеў («Ваўкі і авечкі», «Позняе каханне», «На ўсякага мудраца даволі прастаты» А. Астроўскага), Гарпагон («Скупым » Мальера), Мендоза («Дзень цудоўных падманаў » Р. Б. Шэрыдана).
Здымаўся ў кіно, выступаў як акцёр на радыё[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.