Позняя Антычнасць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Позняя Антычнасць — перыядызацыя, якую выкарыстоўваюць гісторыкі як мацерыковай частцы Еўропы, так і міжземнаморскага свету для апісання часу пераходу ад антычнасці да Сярэднявечча. Тэрмін упершыню з'явіўся на нямецкай мове ў 1853 годзе ў выглядзе выраза «эпоха позняй антычнасці» (ням.: spätantike Zeit) у актыве гісторыка культуры Якаба Буркгарта. У канцы XIX стагоддзя аўстрыйскі мастацтвазнавец Алаіз Рыгль прыняў сучасную форму «позняя антычнасць» (ням.: Spätantike), пасля чаго тэрмін набыў папулярнасць сярод нямецкамоўных гісторыкаў у пачатку XX стагоддзя[1], а таксама замацаваўся ў навуковым абароце дзякуючы сацыялагічным даследаванням Макса Вебера[2]. У англійскую мову трапіў як літаральны пераклад з нямецкага збольшага дзякуючы працам брытанскага гісторыка Пітэра Браўна, у прыватнасці яго выведцы «Свет позняй антычнасці» (1971).
Дакладныя межы гэтага перыяду з'яўляецца прадметам дыскусій, да прыкладу, ужо згаданы Пітэр Браўн прапанаваў часовы прамежак ад II па VIII стагоддзе нашай эры. У цэлым гэта можна разглядаць як перыяд ад канца крызісу трэцяга стагоддзя Рымскай імперыі (~235-284 гг.) да рэарганізацыі Усходняй Рымскай імперыі Іракліям і арабскімі заваяваннямі ў сярэдзіне VII стагоддзя або якога-небудзь моманту раней, калі браць пад увагу Усход.
На Захадзе канчатковая кропка была раней, з пачаткам Ранняга Сярэднявечча, якое, як правіла, адносяць да VI стагоддзя, або раней, калі глядзець на заходніх рубяжах імперыі.
Рымская імперыя пацярпела значныя сацыяльныя, культурныя і арганізацыйныя змены, пачынаючы ад праўлення Дыяклетыяна, які завёў звычай падзелу імперыі на Усходнюю і Заходнюю палову, дзе кіравалі розныя імператары. Пачынаючы з Канстанціна Вялікага, у імперыі праходзіла хрысціянізацыя і была заснавана новая сталіца Канстанцінопаль. Міграцыі германскіх плямёнаў ад канца IV стагоддзя неаднаразова парушалі межы падуладных Рымскай імперыі зямель, кульмінацыяй чаго ў 476 годзе стала канчатковае падзенне Заходняй Рымскай імперыі, якой на змену прыйшлі так званыя варварскія каралеўствы. Атрыманы культурны сплаў грэка-рымскіх, германскіх і хрысціянскіх традыцый заклаў асновы наступнай культуры Еўропы.
Агульны спад колькасці насельніцтва, тэхналагічных ведаў і ўзроўняў жыцця ў Еўропе ў гэты перыяд стаў для пісьменнікаў ад эпохі Адраджэння да нядаўніх часоў архетыповым прыкладам грамадскага распаду. У выніку гэтага заняпаду і, у прыватнасці, адноснай нешматлікасці гістарычных запісаў з Еўропы, у перыяд паміж падзеннем імперыі і Сярэднявеччам стаў вядомым як Цёмнае сярэднявечча — тэрмін, які ў большасці бягучых перыядызацый заменена на «познюю антычнасць».
У мастацтве і літаратуры той эпохі пад уплывам навеяных хрысціянствам формаў і тым утварыўся ўласны характэрны стыль, у якім адбіліся таксама ўсходнія ўплывы. Акрамя таго, Позняя Антычнасць прайшла пад знакам рэфармавання арміі і адміністрацыі Дыяклетыянам і Канстанцінам, умацаванне становішча свяшчэннага імператара, завершанага пры Юстыніяне, перасяленне народаў і з прычыны гэтага — пераўтварэнні, у канчатковым выніку, заходняй часткі Рымскай імперыі ў той германа-раманскі свет, якім пазначана еўрапейскае сярэднявечча.
Для паляпшэння артыкула пажадана: |