From Wikipedia, the free encyclopedia
Канстанцінопаль — гістарычная назва Стамбула — горад заснаваны рымскім імператарам Канстанцінам Вялікім 8.11.324 года на месцы старажытнага грэчаскага горада Візантый, на еўрапейскім беразе Мармуровага мора, каля заліва Залаты Рог. Імператар уласнаручна пазначыў дзідай на зямлі межы будучага горада. Нанова пабудаваны горад быў асвячоны 11.5.330 года і з тых часоў гэтая дата святкавалася як Дзень Горада. Першапачаткова названы Новым Рымам (Nova Roma), горад быў неўзабаве пераназваны ў гонар заснавальніка, але канстанцінопальцы звалі яго часцей за ўсё проста Горад (Polis). Для большага падабенства з Рымам на тэрыторыі горада было знойдзена сем узгоркаў, а сам горад быў падзелены на чатырнаццаць частак (regiones). Дванаццаць рэгіёнаў размяшчаліся ўнутры гарадскіх сцен, трынаццатым лічыліся Сікі, прадмесце на паўночным боку бухты Залаты Рог, а чатырнаццатым рэгіёнам былі Влахерны на паўднёвым боку Залатога рога, аддзеленыя ад сценаў Канстанціна значнай прасторай. Канстанцінопаль стаў сімвалам і цэнтрам дзяржаўнай улады Усходняй Рымскай імперыі (Візантыі) — сталіцай, найбуйнейшым эканамічным, навуковым і культурным цэнтрам краіны. У рускіх летапісах менаваўся Царградам. Захоп Канстанцінопаля туркамі 29.5.1453 пазначыў канец візантыйскай гісторыі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.