![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2d/Invasions_of_the_Roman_Empire_1.png/640px-Invasions_of_the_Roman_Empire_1.png&w=640&q=50)
Вялікае перасяленне народаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вялікае перасяленне народаў, таксама Варварскае ўварванне — перыяд у гісторыі Еўропы, адзначаны масавымі міграцыямі, у выніку якіх склалася аснова сучаснай этнакультурнай карты гэтай часткі свету. Перасяленне народаў у Еўропе, якое адбывалася прыкладна паміж 300-мі і 700-мі гадамі нашай эры, супала з перыядам пераходу ад Антычнасці да Ранняга Сярэднявечча. Гэтыя рухі адзначаліся глыбокімі зменамі, як у межах Рымскай імперыі так і ў межах так званай «варварскай мяжы». Мігрыруючыя народы складаліся з готаў, вандалаў, булгараў, аланаў, свеваў, фрызаў, франкаў і іншых германскіх і славянскіх плямёнаў. Вялікае перасяленне народаў ўмоўна дзеліцца на 3 этапы: германскі (II—IV стст.) — ад Маркаманскіх войн да Адрыянопальскай бітвы, гунскі (IV стст.—V стст.) — ад Адрыянопальскай бітвы да бітвы на Каталаўнскіх палях, славянскі (VI—VII стст.) — перамяшчэнне славянскіх плямёнаў ва Усходняй, Паўднёва-Усходняй і Цэнтральнай Еўропе.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2d/Invasions_of_the_Roman_Empire_1.png/640px-Invasions_of_the_Roman_Empire_1.png)