Вікіпедыя:Як правіць артыкул
From Wikipedia, the free encyclopedia
Каб правіць націсніце ўкладку правіць уверсе старонкі, што адкрые акенца з цяперашнім тэкстам артыкула, дзе можна рабіць пажаданыя праўкі. Калі вашы праўкі зроблены, упішыце іх кароткае апісанне ў радок Тлумачэнне пад акенцам і націсніце кнопку Як будзе, каб упэўніцца ў канчатковым выглядзе артыкула пасля правак, калі вынік Вас задавальняе націсніце кнопку Запісаць. (Гл. таксама: Вікіразметка, Пясочніца, Афармленне артыкулаў)
Калі з вашага пункту гледжання ў артыкуле ёсць суб’ектыўная інфармацыя, але не факталагічная памылка, не варта выдаляць яе — лепш дадаць у артыкул аб’ектыўную з вашага пункту гледжання інфармацыю і спаслацца на аўтарытэтныя крыніцы. Пагатоў, калі вы ведаеце крыніцы змешчанай суб’ектыўнай інфармацыі, варта і пажадана дадаць і іх, мабыць і ўдакладніць паводле іх суб’ектыўную частку артыкула. Такі падыход дазволіць наступным чытачам скласці паўнейшае ўяўленне пра прадмет, што значна павысіць каштоўнасць артыкула для энцыклапедыі. Тым часам, імкніцеся пазбягаць суб’ектыўных ацэнак і ведаючы некалькі пунктаў гледжання на праблему выкладайце іх усе, прынамсі асноўныя, са спасылкамі на крыніцы.
Звярніце таксама ўвагу, да кожнага артыкула ёсць старонка размоў пра яго, куды можна трапіць праз укладку размовы. На гэтай старонцы можна напісаць свае заўвагі, калі вы чамусьці не хочаце рабіць праўкі, або скаардынаваць з іншымі ўдзельнікамі пытанні датычныя зместу і правак артыкула.