адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Першама́йскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Першамайская.
Першамайскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Бярозаўскі раён |
Уключае | 8 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Першамайская |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 2 408 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Блудзенскі сельсавет у складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Блудзень. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Нарутавіцкага сельсавета[1]. 14 красавіка 1964 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Кабакоўскага сельсавета, з часткі сельсавета ўтвораны Асавецкі сельсавет (9 населеных пунктаў: Аніцавічы, Асавецкія, Асаўцы, Варажбіты, Касілавічы, Крываблоты, Міхнавічы, Нарутавічы і Плехаўшчына)[2]. 30 ліпеня 1964 года цэнтр сельсавета, вёска Блудзень, перайменавана ў Першамайскую[3]. 1 жніўня 1964 года сельсавет перайменаваны ў Першамайскі[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 8 населеных пунктаў[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2802 чалавекі[6], з іх 92,4 % — беларусы, 4,2 % — рускія, 2,1 % — украінцы, 0,7 % — палякі[7]; паводле перапісу 2019 года — 2408 чалавек[8].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.