аграгарадок у Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Нару́тавічы[1] (трансліт.: Narutavičy, руск.: Нарутовичи) — аграгарадок у Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сялецкага сельсавета. Размешчана за 18 км на паўночны захад ад Бярозы, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.
Аграгарадок
Нарутавічы
|
Вядомыя літоўскія адыменныя прозвішчы Naruta, Narutis (з утваральнікам -ut-), тапонімы Narutiškis, Naručiai.
У 1864 годзе ў Сашыцкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. Паводле перапісу 1897 года ў Сялецкай воласці, дзейнічаў хлебазапасны магазін. Побач з вёскай знаходзіліся в. Крываблоты 1-я і выселак Нарутавічы (Мільковічы), у якім працаваў піцейны дом. Другі выселак вёскі меў самастойную назву Сендзеўцы. Непадалёку ад вёскі было паселішча Нарутавічы (Гулі), межавала з маёнткам Каты.
З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені 1920 устаноўлена савецкая ўлада.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у 1924 годзе вёска ў Сялецкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 1940 года вёска ў Нарутавіцкім сельсавеце. У сельсавеце ў той час дзейнічалі 4 школы, магазін.
У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Пры абароне і вызваленні сельсавета загінулі 2 чал. На фронце ў Вялікую Айчынную вайну — 44 воіны землякі Нарутавіцкага с/с.
У 1949 годзе ў навакольных вёсках былі арганізаваны 6 малых калгасаў, якія потым зліліся ў калгас «Ніва» з цэнтрам у Нарутавічах. 16 ліпеня 1954 года Нарутавіцкі с/с быў далучаны да Блудзенскага. Паводле перапісу 1959 года дзейнічаў калгас імя Суворава. З 1964 года ў Асавецкім сельсавеце[2], які 21 лістапада 1977 года перайменаваны ў Нарутавіцкі[3].
21 лістапада 1983 года далучана вёска Касілавічы. У 1980-я г. вёска — цэнтр калгаса «Кастрычнік».
У 2008 годзе да вёскі далучана суседняя вёска Крываблоты.
З 17 верасня 2013 года ў складзе Сялецкага сельсавета[4].
Дзейнічаюць сярэдняя школа, дзіцячы сад, Дом культуры, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, магазін.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.